Показаны сообщения с ярлыком вершык. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком вершык. Показать все сообщения

17.10.2012

Вера. Надзея. Каханне.

  З тыпу "старыя" вершы. Але гэты нейкі найбольш любімы. Проста прышпільна атрымалася, і чамусьці мне падабаецца.) 

 

Не хапае ўсяго аднаго кроку,
каб узяць і ўсё закончыць.
Раптам.
Знянацку.
Нечакана.
Узмахнуць рукамі, бы крыламі
і зрабіць крок наперад,
у вольнае сіняе неба…
Туды, дзе лятаюць мары і сны людзей.

Ды не тое, каб я хачу пакідаць гэта свет
у ім яшчэ ёсць крыху станоўчага.
Вера.
Надзея.
Каханне.
Проста ж вельмі кліча да сябе мяне неба!
Рашыцца б і зрабіць крок…
Шэрай плямай мільгнуць перад вокнамі шматпавярхоўкі
Усміхнуўшыся з надзеяй — памерці.

13.10.2012

штосьці дэпрэсіўнае крыху =)


Скончыліся вершы. І няма больш думак.
Скончылася праўда ў гэты зімні сон.
Хаця не, чакайце… Яшчэ ж толькі восень
Ды якая розьніца. Сплю я ўжо даўно.

Зьбеглі ўсе пачуцьці. Быццам манекен я.
Словы аб каханьні – а ў адказ маўчыш.
Гэта ідыётскі, вельмі непрыймальна.
Ну але… такая я. Сам жа бачыш ты.

Што далей тут будзе? Ці вясна наступіць?
Ну, ды ўжо наўрад ці. Больш ня веру я.
Больш ня будзе сьвета. І зімы ня будзе.
Куля, скроня, дым… халодная рука.

12.10.2012

Блюз старога цягніку




Грукат цягніку
Дрыжыкі вагона
Дзесьці пад падлогай
Штосьці і зьвініць
Гэта ціхі блюз
Старага вагона
І яго ніяк
Ня зможаш ты спыніць.
Блюз мацнейшы стомы
Сотні пасажыраў
І ўсё імчацца
Пхнуцца хто куды…
Гэты блюз ціхенькі
Вельмі сарамлівы
Але ён шыкоўны…
Слухай у цішыні.
Грукаюць калёсы
Ды дрыжыць вагонь ўвесь
Ён ізноў хвалюецца
Быццам ў першы раз
Сотні пасажыраў
І ўсе эгаісты –
Хоць бы хто паслухаў
Блюз у эты час.
Але ўсе сьпяшаюцца…
Плачуць і сьмяюцца
І ня чуюць блюз.
Усе. Акрамя нас.