17.10.2012

Вера. Надзея. Каханне.

  З тыпу "старыя" вершы. Але гэты нейкі найбольш любімы. Проста прышпільна атрымалася, і чамусьці мне падабаецца.) 

 

Не хапае ўсяго аднаго кроку,
каб узяць і ўсё закончыць.
Раптам.
Знянацку.
Нечакана.
Узмахнуць рукамі, бы крыламі
і зрабіць крок наперад,
у вольнае сіняе неба…
Туды, дзе лятаюць мары і сны людзей.

Ды не тое, каб я хачу пакідаць гэта свет
у ім яшчэ ёсць крыху станоўчага.
Вера.
Надзея.
Каханне.
Проста ж вельмі кліча да сябе мяне неба!
Рашыцца б і зрабіць крок…
Шэрай плямай мільгнуць перад вокнамі шматпавярхоўкі
Усміхнуўшыся з надзеяй — памерці.