Сёньня атрымала сваё дыплёмку ІІ ступені. Атрымала яе за пасьпяхова напісанае эссэ, якое было абрана зь іншых 15-ці.
Разам зь Дыплёмкай атрымала ў падарунак нататнік. І свечку маленькую. Эх, шкада пакінулі без асадкі - быў бы поўны камплект =)
Насамрэч, апошні час жыве жаданьне палічыць нататнікі. То бок мне проста становіцца цікава, колькі ж іх у мяне ёсьціка ўсіх. Гэты, падараны, мне падабаецца. Мілы такі, зручны. Толькі вось пакуль што не прыдумала пад якія менавіта запісы ён пойдзе XD
А яшчэ сёньня квіток купіла на цягнік. Толькі серада, а я ўжо дадому хачу...)))
Показаны сообщения с ярлыком думкі. Показать все сообщения

24.10.2012
21.10.2012
я ў ролі журналіста
Перадгісторыя: Прыйшла некалі думка паспрабаваць пісаць. Напісала. Пасля паспрабавала павучыцца гэтаму - школа маладога журналіста намялавала з мяне контур больш-менш адэкватнага чалавека. Паступіла на гістфак. І як далей?..
не атрымліваецца ў мяне не пісаць. вось і зараз. сяджу на лавачцы насупраць Дзівіны, слухаю "Бонні і Клайд" і разумею, што гэта, мабыць, лёс. у пальцы халодна, у валас - лісце, якое накідаў туды злы вецер, на каленях - ноўтбук. і я пішу.пішу, што спраўдзілася мая мара - я вырасла. я магу назваць сябе журналістам, хоць і ў нейкай непаўнавартаснай ступені. апошні час быццам бы працую на сайце westki.info. ну як працуе. пишу туды матэрыялы, дакладней перапісваю тыя што ё ў сеціве, аздабляю сваімі дапаўненнямі. гэта крыху не тое, што я вельмі б хацела, то бок не мае аўтарскія цалкам, але ж гэта толькі пачатак.
усё будзе добра, праўда? :)

08.07.2012
Пілігрымка Ракаў - Будслаў 2012. Уражаньні і думкі
Ну, вось і закончылася пілігрымка.
Хутка, што ж сказаць. Дні ляцелі неверагодна хутка.. Вось зараз адчуваю, што ўсё ж сумую міжволі па ўсім. :(
Шчыра кажучы, напачатку было складана. Маральна. Зьнікнуць на тыдзень да людзей, якіх зусім ня ведаеш. Анікога. Але нармалёва =) Усе прайшло добра. Было весела. Былі сьпевы, былі танцы пад дажджом, былі цукеркі, шмат файных людзей, якіх пашчасьціла сустрэць і шмат-шмат іншага.
Наконт уражаньняў ад пілігрымкі.
Спадабалася, праўда. Ракаўская пілігрымка - каля 50 файных людзей, розных узростаў, поглядаў на жыцьцё і цікаўнасцей. Было шмат новага. Тыя ж самыя сьпевы ў сьпеўніку і танцы. Было шмат песьняў да Св. Францыска, гэта парадавала. А ўвогуле ішлі цікавыя людзі, і, што найбольш радуе гэта тое, што пераважна сапраўдныя беларусы!
Вялікае адрозьненьне гэтай пілігрымкі ад Маладэчанскай. Большая аб'яднаннасьць, цэласнасьць усіх. Ну, так, тут людзей меньш, таму тут прасьцей. Але таксама тут адчуваецца малітва. То бок кожны чуе сябе і ведае што ад яго голасу/ удзелу таксам шмат залежыць. Тут нельга схавацца за некага, маўляў я гэту песьню сьпяваць ня буду ці маліцца, хай нехта іншы, бо гэта адразу заўважна. Ты не губляешся недзе ў натоўпе людзей. І ў любым выпадку ўжо напрыканцы першага - другога дня ведаеш усіх паіменна. =)
У Будславе ўвогуле было шыкоўна. Праўда, я дагэтуль не ўцяміла, які ж быў сэнс пераносіць сьвята. Як мне падалося, людзей прыехала нашмат меней чым летась. Нават міліцыі не асабліва шмат, ну, мне так падалося. Ці та яны на вочы не пападаліся, ці я іх проста не заўважала... Але файна.
Начная Імша як заўсёды пачалася з працэсіі са сьвечкай. Люблю гэты момант, калі тысячы людзей плывуць у цемры зіхоткімі агеньчыкамі. мммм.. Супер.
Увогуле складана было знайсьці кагосьці з родзічаў ці сяброў, бо сетка вельмі моцна тупіла. Але ў гэтым мне шмат дапамог Антось з сваім добрым зрокам, з якім ,у прынцыпе, амаль увесь час і была.
Спадабаўся начны моладзевы канцэрт. Танцы ўвогуле супер! Хоць Паша і назваў іх "трансавымі". Але супер. Мне асабліва апошні спадабаўся. У-у-у-у! =)) А яшчэ я даведалася штот Антось вельмі добра таньчыць. А маскіраваўся ж! :)
Файныя людзі пілігрымы. Ну, не ведаю як патлумачыць, але я бы іх у асобную групу людзей вылучыла. Проста шыкоўныя тым, што да ўсяго і ўсіх усьмешкай, з простасьцю і адкрытасьцю. Мне падабаецца назіраць як раніцою ўсе прачынаюцца. Так паволі пацягваючыся вылазяць з намётаў, ствараюць аграменыя чэргі на прыбіральні і да вады каб памыцца, ходзяць соныя... Эх. =)
Спадабалася сядзець пад колам нашай кухні ўсяго на дажджавіку і чытаць Пашку "калыханку". Было файна ня спаць ноч, хоць крыху і холадна.
Я бясконца ўдзячна людзям якія былі са мной гэты часа менавіта Антосю і Пашку. Калі б іх не сустрэла, ня ведаю што б рабіла. Бо і Наталька і Ўладзь мяне кіданула. Даволі нахабна. =)
Але ўсё файна. Ранішняя Імша таксама добра прайшла. Затое я цяпер памятаю як дайсьці да чыгуначнага вакзала Будслава, і што для гэтага трэба прайсьці 3 км. :) Ведаеце, гэта пэўне сьмешна выглядала, бо я ішла спачатку адна з заплечнікам і вялікаай сумнай =))
Высновы: мне спадабалася. Якія б там мінусы плюсы не былі б ,але ўсё адно было файна. І весела. У наступным годзе таксама думаю з Ракава пайсьці.=)

25.03.2012
22.03.2012
перадрукоўка з нататніка, або ЯК знайсці ў Чысці цырульню
Я нарэшце ўсё ж сабралася на Чысць да Вольгі Васільеўны,каб аддаць ёй яе матэрыялы ,якія яна так шчыра дала мне на карыстанне. Сёння ў коле ( ды й у нас дома) не было вады, таму мы не вучыліся. Таму ўжо ў 14 гадзін я збіралася выходзіць. Патэліла на дамашні Жэнька, вельмі ўзрадавалася, калі деведалася, што я іду на Чысць. Дамовіліся што яна зойдзе праз 10 хвілін да мяне, і вось такім чынам пайшлі.
Дзе знаходзіцца на Чысці цырульня? Блін, раней нават і не ведала. Ну, мабыць, толькі што недзе ля інтэрната. Сотню разоў праходзіла ля тарговіка, але неяк не цікавілася вывескай “парікмахерская”. Аказалася яна там ёсць, і нават працуе. Адразу зайшліся туды і сустрэліся з першай праблемай. З’явілася, што ў іх толькі па запісам, або сёння ў 19 гадзін вечара. Бліннн…. Дамовіліся на вечар, на ўсялякі выпадак, і пайшлі шукаць далей. Ну, але напачатку зайшлі ў бальніцу. Вольгу Васільеўну сустрэць не атрымалася, але перадала праз цёцю Тому і паабяцала яшчэ вярнуцца пазней, ужо з публікацыяй.
Зайшліся да Жэнькінай цёці, хвілін 15 пабылі там. Пасля пайшлі шукаць “будынак старога выканкама, які побач з старым будынкам міліцыі”. Адназначна як да чорта на кулічкі. Я так Чысць ведаю аднак… але што там, мы пайшлі. Па дарозе, адышоўшы далёка нават ад пад’езду, убачылі файную карціну: на дарожцы ля другога дома сядзела аж ШЭСЦЬ катоў. Файна))
Пайшлі прорста наперад. Прайшлі музыкальную, некуды не туды завярнулі… ну, адным словам, знаёмства з Чысцю адбылося.
Будучы на Паркавай, зайшліся на кірмаш. Нічога цікавага.. не ўлічваючы таго, што ззаду ішлі нейкія прыдуркі. Але ж то…. хм. Не, не буду.))))
Вырашылі пакласці грошы на тэлефон, зайшлі на пошту. Там, дарэчы, набыла сабе паштоўкі. Две з якіх – з беларускімі надпісамі. Дарэчы, Чысць падаецца нават больш беларускамоўнай чым маё ж Краснае. У іх неяк і людзі на трасянке гавораць, і надпісы беларускія ё…
Вырашылі ўсё ж зайсці ў цырульню, якая пры інтэрнаце. Лепі бы не заходзілі. Нейкі вельмі непрыемны пах, і ў дадатак там была тая жанчына, якая вельмі не падабаецца па сваёй працы Жэне. Прыйшлося ісці шукаць далей.
Выбару не было, прыйшлося чакаць. Купілі перакусіць сабе “залатога ключыка” з чэбурэкамі. Файна пасядзелі ва ўнутраным дворыку тарговіка.
Хм. Паабяцаў падысці Артур. Пакуль чакалі яго – змерзлі, врашылі ісці знаёміцца з ДК. Блін, феерычна! Ніколі б не паверыла што такое могуць зрабіць у Чысці. Вельмі прыгожа! Падняліся ў бібліятэку, пагорталі кніжак. Пасля пайшлі гуляць па Чысці. Ну як гуляць, з цэлем, пад назвай “пошукі цырульні”. Няўдалыя спробы былі аднак…
Складана распавядаць пра ўвесь праведзены час, дый, напэўна, няма сэнсу занадта паліўна было момантамі. Але аднак мы ўсё ж дачакааліся сямі гадзін, Жэнька нарэшце падстрыглася, я нарэшце змерзла, і мы пайшлі дадому.
Плюсы гэтага дня – я зноўку адчула сябе ранейшую. Вечар, вуліца, некалькі чалавек, размовы, жарты. Зразумела, я была лішняя ў гэтай кампаніі, але ўсё ж было файна. У дадатак пазнаёмілася з ноовым чалавекам з Чысці – Антонам.
Мінусы – не напісала артыкул у РГ. Не, ну напісала, але дома. Ды й шмат змарнавала, шчыра кажучы ,часу на вуліцы. Усе магло скласціся інакш, хаця, хто яго ведае?..
Блін, спадарства, хачу папярэдзіць. Калі ласка, калі я і бландынка, гэтане значыць што я ідыётка. Проста сёння ну проста расмяшылі гэтыя хлопцы момантамі. Блін. Ведаеце, гэта часам вельмі сумна што я занадта шмат ведаю, ну або што занадта хутка пачынаю разумець ад чым справа. Небяспечна…

25.02.2012
" і ўсе з пакецікамі... і дактары, і медсёстры..."
Давялося быць 23 лютага ў дзіцячай паліклініке Маладэчна. Сказалі ў сераду - "Трэба Прыехаць!". Ну я і паехала ў чацверг з Олькай. Тым больш што файная магчымасць прагуляцца.
Раніца мяне напужала. Адкрываю дзверы на вуліцу - а там вясна. З неба дожджык, плямы голай шэрай зямлі... Ну, адным словам, пакуль я дайшла да Кузі, а з ёй і да вакзалу, ногі паспелі адчуць гэтае незабыўнае пачуццё купання ў лужынах.
Пашчасціла, не прыйшлося стаяць і трываць доўгую чаргу за квіткамі, бо сустрэла Артура, які таксама на Мола, і які стаяў члаавекам пятым у чарзе. (для прыкладу - усяго пад 20 мабыць, мо меней).
Таксама пашчасціла - у паліклініке мне далі адразу абодва талончыкі - да акуліста і эндакрынолага. і час спрыяльны для наведвання. 9 і 11 гадзін.
Акуліста прайшла хутка, там амаль нікога не было. Дарэчы. Страшэнная таямніца майго жыцця. Мой зрок 0,1 і 0,1 :) але ў акулярах, якія я амаль ніколі не нашу, 1 і 1.
Далей пачалося больш складана. Эндакрынолаг толькі з 11 гадзін. Амаль паўтары гадзіны вольнага часу... Забілі іх на марскі бой. Кузя выйграла :(
Прыкол - без дзесяці хвілін 11-га выявілася, што ў рэгістратуры выдалі два талончыка на 11 гадзін. Гы...
Усё маё чаканне мела мэту зайсці ў кабінет, атрымаць лісточак на УЗІ (не ведаю як па-беларуску), і ісці шукаць кабінет 404 падаецца. Там была чарга... нейкая крыху (прабачце!) смешная жанчына, у вялікім футры і класнай шапкай таксама з футра, з сынам, у якога былі да немагчымага апушчаныя штаны, ведаеце, так зараз "модна",на ўзроўні кален; мужчына з жонкай; і я. У дадатак - нехта быў ў кабінеце. Прыйшлося чакаць. выявілася, што рабілі УЗІ дарослай і сталай жанчыне! Гэта - ў Дзіцячай паліклініцы!
Дактара неяк бессэнсоўна ўвесь час хадзілі, амаль не заўважаючы. Амаль надзіну прыйшлося чакаць. На дзвярах, дарэчы, даўважыла лісточак, "...платныя паслугі даросламу насельніцтву...". Тады зразумела. Якія яшчэ могуць быць пытанні?...
Спадабалася фраза суседзяў па чарзе : " вунь, пайшоў яшчэ адзін... і гэты з пакецікам. усе з пакецікамі ходзяць, і дактары, і медсёстры...".
Узі я ўсё ж такі прайшла. Две хвіліны, не болей. Іх я чакала недзе з гадзіну.

16.02.2012
старыя паведамленні
Ведаеце, вельмі люблю чытаць і перачытываць былыя паведамленні. Ну, праўда, толькі тыя, якія маюць для мяне значэнне і нясуць у сабе ўспаміны. Сядзіш вось так, грае Грын Дэй ў калонках, у доме цішыня (усе некуды знікнулі, проста выдатная сітуацыя), на вуліцы вечар, прыгажосць, дома крыху халаднавата, ды й гэта ёсць выданым, бо так галава хоць згаджаецца працаваць. І ты сядзіш з пустым кубкам гарбаты, гортаеш дліннючыя спісы паведамленняў і усміхаешся. Усміхаешся шчаслівай і адначасова сумнай усмешкай гэтым старым паведамленням, успамінам аб тым, з якім хваляваннем, адчаем ці радасцю пісалася большасць з іх. І, перачытываючы, ізноў адчуваеш тыя ж пачуцці, можа толькі крыха слабейшыя за першапачатковыя. Гэтыя паведамленні сталі ўжо гісторыяй.
Некалі у мяне была думка, раздрукаваць гэтыя старонкі і захаваць іх у вялікая папцы з назвай "гісторыя" або яшчэ якой. Але. Навошта? Навошта збіраць старыя успаміны? Многія з тых пачуццяў, якія былі ў момант напісання, лепі не вяртаць у жыццё, бо яны неслі за сабой памылкі, ці пасля іх было балюча. Ды й не ў гэтым сэнс. Факт тых думак, іх сутнасць у тым, што мы пачынаем губляць сапраўдныя каштоўнасці, што мы губляем сапраўднае адчуванне рэальнасці. Згадзіцеся, у кожнага з нас Інтэрнэт стаў істотнай часткай жыцця. У ім можна настолькі проста хаваць свае эмоцыі, што пасля, чытаючы свае ж словы, здзіўляешся і не разумееш сам сябе. Менавіта з-за гэтага інтэрнэту жыццё стала замаруджвацца. Мы ўжо не ўяўляем сабе звычайнае жыццё, з вандроўкамі, свежым паветрам, усмешкамі і САПРАЎДНЫМІ ЖЫВЫМІ размовамі. Тэлефон, інтэрнэт, скайп, аська… і блін, што сама крыўдна, нават хлопец з дзяўчынай,калі сустркаюцца, таксама сустракаюць на сваім шляху шмат касякоў з-за сецівы. Напрыклад, мая сястрычка, дый іншыя дзяўчаты якіх я ведаю. “А!! ён у анлайне не піша!” “а! у яго зноў новая ава, а пад ёй ТААКІЯ каменты! Усё! Канец!!” “А ён мнене адказаў… ён мяне не любіць”... і да трасцы, любыя нечаканасці, і так да бясконцасці!!! Спадарства, ну чаму ўсё так?! Можа, проста я не разумею гэта ккаханне, можа гэта такая ўмова сварыцца з-за статусаў і працягласці сядзення ў сеціве?
Сумна. Гартаю паведамленні. Яны таксама забралі частку майго жыцця. Толькі бы не нарабіць памылак. У будучыні.
Сябры, не марнуйце жыццё. Не губляйце часу на бязглуздыя паведамленні, статусы, карцінкі. Толькі гледзячы ў вочы чалавеку і трымаючы яго за руку можна зразумець сутнасць гэтага існавання і сэнс жыцця і кахання. Не марнуйце часу.)
Подписаться на:
Сообщения (Atom)