25.07.2013

Выдаліла ўсе гульні :(

Пакуль усе працуюць, ходзяць, гуляюць, размаўляюць, трэшуюць і сварацца я дзесьці завісла. Завісла недзе на мяжы рэальнасці і нерэальнасці. Магчыма, на мяне ўздзейнічае серыял "Мерлин". Як раней я заганялася па Хаўсу, то цяпер завісаю на гэтым. За 4 дзень пачынаю 4 сезон. Гы. То бок, у пятніцу серыял павінен скончыцца :)

 Мне страшна. У галаве паніка, і неяк не верыцца, што ўсё будзе добра. Але не хвакт. Ну ды ладна. Пажывем  - убачым.

На вуліцы шэрае неба і шэрае надвор'е. З кватэры нікуды не выязжаю ўжо трэці дзень, ды й, шчыра кажучы, не вельмі і хочацца. Хачу сядзець, нічога не рабіць, лавіць па пакою зрэдь часу пацучка і гуляцца ў ноўт. Увогуле, я тут вырашыла навесці ў ім парадак... Ага, навяла, блін. Выдаліла амаль усе гульні. :( Сёння раззлавалася, і давыдаляла астатнія :D Цяпер пампую новыя.

З наступнага тыдня еду на радзіму. Калі ў каго атрымаецца выцягнуць мяне на вольнае паветра - буду вельмі ўдзячная.