13.10.2012

штосьці дэпрэсіўнае крыху =)


Скончыліся вершы. І няма больш думак.
Скончылася праўда ў гэты зімні сон.
Хаця не, чакайце… Яшчэ ж толькі восень
Ды якая розьніца. Сплю я ўжо даўно.

Зьбеглі ўсе пачуцьці. Быццам манекен я.
Словы аб каханьні – а ў адказ маўчыш.
Гэта ідыётскі, вельмі непрыймальна.
Ну але… такая я. Сам жа бачыш ты.

Што далей тут будзе? Ці вясна наступіць?
Ну, ды ўжо наўрад ці. Больш ня веру я.
Больш ня будзе сьвета. І зімы ня будзе.
Куля, скроня, дым… халодная рука.