Показаны сообщения с ярлыком ПДУ. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком ПДУ. Показать все сообщения

02.08.2012

Як гэта было: Паступленне ў ВНУ. Вынікі =)

  Маё паступленне прайшло амаль спакойна =)
  Так бяспаліўна, нікому нічога асабліва не сказаўшы, падала дакументы ў
Полацкі дзяржаўны Універ. Пра Полацк пасля, але шчыра - гэты горад мяне зачараваў і я ў яго цалкам закахалася. =)

  Ну, прыёмная камісіі і сам працэс падачы заяваў - гэта проста і, ў прынцыпе, там нічога складанага. Кожны, хто мусіць яшчэ сутыкнуцца з гэтым, пройдзе лёгка і спакойна. Але хачу пажадаць асцярожнасці і пільнасці ў запаўненні і менавіта збору дакументаў. Насамрэч, лепей ўзяць усё што магчыма чым пазней нешта давозіць і каб была блытаніца.
  Вось у мяне так і атрымалася. Я падавала 18-га. Прывезла ўсе, і даведалася, што дзейнічаюць льготы. На пражыванне ў сельскай мясцовасці і шматдзетнай сям'і. Ну, такіх у мяне не было. Хаця дзіўна. была даведка аб месцы жыхарства, але яна чамусьці не падышла.
  20 га ліпеня я паехала на Полацк зноўку, і давезла даведкі. Змянілі прыярытэт, быццам бы ўсё норма.

  Калі з'явіліся папярэднія спісы, я спачатку здзівілася - не прайшла. Але пасля зразумела што наблыталі - я ішла па конкурсу горада. Пасля па тэлефону ўсё было зладжана і спісы змененныя. Прайшла!
 
 Самы хвалюючы момант - гэта сядзець у зале, цалкам набітым абітурыентамі і іх бацькамі, глядзець на сцэну, дзе сядзяць чыесьці будучыя дэканы і рэктар. Сакратар чытае спісы залічаных. Ніякага хвалявання. Але вось гісторыка - філалагічны факультэт.... Самае смешнае, што гэта ж факт - 100% прайшла. Ды ўсё адно затрымцела нешта, з'явілася хваляванне: " а раптам не прайшла?. раптам штосьці змянілі?".  І такое шыкоўнае аблягчэнне - залічана. Йеху! =))


   Засталося толькі чакаць, пакуль па пошце прыйдзе ліст. Там мусіць быць напісана калі прыехаць.