Класны дзень Нядзеля. Менавіта ў гэты дзень любяць ладзіць усялякія цікавыя мерапрыемствы, сустрэчы, менавіта гэты дзень падаецца ж самы вольны ад вучобы і проста наканаваны для адпачынку.
 |
| Таццяна Беланогая |
Яшчэ да Новага Году я прыдумала сабе занятак на кожную нядзелю - гэта Школка. Так, праўда, часам бывае складана знайсці ў сабе сілы прачнуцца раніцай на электрычку, бо вельмі ж хочыцца адпачыць нарэшце ад вучобы. Так, часам там бывае складана, асабліва зразумець і ўсвядоміць усю інфармацыю, але тым не менш, менавіта гэтая Школка зрабіла з мяне чалавека, дала веру ў сябе, навучыла пісаць і думаць. А яшчэ я пазнаёмілася з вельмі класнымі людзьмі, з якімі наўрад ці сустрэлася калі-небудзь без Школкі…
І гэтая нядзеля 28 красавіка таксама пачалася з яе самай. Добрая звычка ўжо прыходзіць раніцай у рэдакцыю, спускацца па прыступках у шэрыя дзверы, чуць слабое трэньканне званочка, бачыць знаёмыя і ўжо такія звыклыя твары, рабіць гарбату і слухаць апошнія навіны… Гэта чаруе і рабіцца звычкай. З сумам разумею, што засталося зусім-зусім крыху, усяго некалькі заняткаў :(
Сёння занятак быў вельмі незвычайны, бо праводзіў яго рэжысэр, спадар Юры. Вельмі класна. Праўда. Вяла невялікі канспекцік, але і без яго добра ўсвядоміла асноўныя правілы з’ёмкі. Супер. Нарадзілася жаданне зняць што-небудзь цікавае, нават кароткі плян-сцэнарый з’явіўсяў думках.)
Пасля занятку паланавалася што сустрэнуся з Пецям і пойдзем на кватэрнік. А перапынку пасля абеду, запыталася ў нашых, хто зьбіраецца таксама. Аказалася, што Валянцін ветліва пакажа дарогу і далучыцца таксама, гэта было добра, нават вельмі, бо дарогу асабліва я й не ведала. Сустрэлі Пецю, ён падарыў мне хамячка (!!!!), пайшлі на Чыстую.
Шчыра ккажучы, я была там упершыню. Была вельмі здзіўлена, калі замест Чыстай убачыла насамрэч Гразную вуліцу. Дарога?.. не, ня чулі! Адна назва дый годзе. Нейкае гразкае балота, па якому боязна ісці.)))
Прыйшлі на гэтую кватэру, там ужо была колькасць людзей, але з іх нікога знаёмага. Ну, зразумела што Валянціна пазналі адразу, і ён адразу пайшоў вітацца. Я, як звычайна, уладкаваўшыся збоку, пачала аглядацца вакол, запамінаючы мясцовасць і людзей. Асвойваючыся, карацей. І тут… *барабаны дроб*… убачыла спадара Юрыя Іванавіча! Шчыра кажучы, я не думала што ён таксама будзе. У тым сэнсе, што ён з такім вялікім захапленнем пісаў пра Дударскі фэст, і я ўжо нават не спадзявалася яго ўбачыць. А тут пашчасціла. Гэта было супер.
Пасля пачаўся сам канццэрт-імпрэза. Ведаеце, узгадваючы гэты момант жыцця, мне хочыцца глыбокка ўзыхнуць, набраць паветра, узмахнуць для эмацыйнасці рукамі і выпаліць раптам: “Шыкоўна!!”. Я ўпершыню чула Алеся Наркевіча і Таццяну Беланогую ўжывую. Гэта было чароўна. Вельмі класна ў паўпустым пакоі гучала гітара, і галасы бардаў не проста былі ў яе саправаджэнні, а перапляталіся з гэтым чароўным гукам, сапраўды спявалі, і гэта был супер. У прынцыпе, спадабаліся ўсе песні. Былі там лірычныя, якія здорава кранаюць за душу, былі і жартаўлівыя, пераважна ў выкананні спадара Алеся, і разам гэта было шыкоўна. Ня ведаю, можа маё такое захапленне абумоўленна тым, што я була ўпершыню на такога кшталту сустрэчы, але мне здаецца, што сапраўды ўсё прайшло добра.
Журналіст – ён паўсюль журналіст. Напэўна, так падумаў і Валянцін Цішко седзячы на канцэрце, і напэўна менавіта таму ён так самаахвярна адразу пасля канцэрта пайшоў здабываць інтэрв’ю з спадарыняй Таццянай, застаўляючы нас усіх чакаць :)
А мяне паставілі перад складаным пытаннем. Ехаць дадому на 20.26, ці ісці разам з Пецям, Юрыям Іванавічам, Дзянісам, спадарыняй Таццянай, Валікам на сустрэчу з Вольгай да універмага. У-у-у-у… Я вагалася, праўда. Але… Я так даўно ўсіх бачыла, што ідэя застацца падалася мне цікавай. Карацей, я засталася. Сустрэліся з Оляй, пайшлі ў “Шырван”, падаецца. Прышпільна там. Была ўпершыню, але спадабалася. Прыгожа, даволі ўтульна. Замовіла гарбату “Айзербайджанская”. У жыцці гэта слова вымавіць не магу, праўда ))) звычайная гарбата. У мяне дома смачнейшая нават.
Пасядзелі вельмі добра ў кавярні, паразмаўлялі на жыццёвыя тэмы, карацей вельмі лёгка, шчыра, весела. Пасля пайшлі на электрычку. Я ўсё ж люблю людзей, люблю праводзіць з імі час. Сёння я была самая малая ў гэтай групоўцы, але мне было зручна і весела. Напэўна, таму што асяроддзе сабралася беларускамоўнае. Роднае.
 |
| Алесь Наркевіч |
Ужо седзячы ў электрычцы, я не магла паверыць што я сапраўды сёння пазнаёмілася з Таццянай Беланогай. Не, не тое каб я была ўжо такім аматарам бардаўскай музыкі, не тое каб у мяне пачынаўся мандраж пры выглядзе вядомай асобы, не, проста гэта было вельмі незвычайна і сапраўды чароўна. Проста нечакана было што напрыканцы гэтага дня мне давядзецца сядзець супраць чалавека, якога я з захапленнем слухала ўсяго некалькі гадзін назад. Мае любімыя песні – Белая птушка і Чорны май. Я іх слухала ну разоў пад сотню дакладна. І, мяркую, гэта таксама паўплывала на адчуванне нейкай казачнасці і чароўнасці.
Вечар прайшоў чароўна. Праўда. Крыху шкада майго хамяка-беларусіка, які ўвесь гэты час ад пяці гадзін дня пратрываў у бутэльцы. Ён бедны так варушыўся і скакаў, што я падумала што яму ўжо там дрэнна:) затое ён дакладна прайшоў баявое хрышчэнне.) файна!
Ведаеце, гэта ўвогуле не ўсё тое, што я магла бы распавесці. Насамрэч пачуццяў вельмі шмат, і нашмат больш усяго здарылася сёння. Зараз перачытваючы, я разумею што шмат чаго не ўзгадала. Ну, каму будзе цікава - спытаецца ў жыцці. :) Фатаздымкі ўзяты з сайта
Край.бай (тут іх нават крыху болей). p.s.
Прыязжаю дадому. Іду. І тут мяне сустракае бацька… карацей, мне ўляцела. Але гэта ўжо іншая гісторыя.. Дзякуй вялічэзны за шыкоўны дзень, спадарства, якое было побач!