16.10.2012

Восень 2012 (а насамрэч неафіцыйная вясна)


                Мая самая папулярная за жыцьцё фраза: “ Усё  Будзе  Добра. ”
Складана ўявіць і палічыць, а колькі ж я насамрэч разоў  яе вымаўляла. Прычым не толькі сабе, але й іншым людзям. Звычайна ўсе ўсьміхаюцца і згаджаюцца. Ну, натуральна, як жа інакш?
У жыцьці кожнага ё свая
зэбра. У кагосьці яе палоскі на шкуры мільгаюць, бы ліхтарыкі на навагодняй ялінцы, а ў кагосьці яна адметная надзвычайнай цягучкай. Такое пачуцьцё што гэты жах (чорная паласа) ніколі не скончыцца. І таму такія людзі зачастую проста не заўважаюць белую…
Гэтая восень – незвычайна 100%. Магчыма, таму што сямнаццатая. Магчыма, таму што жыцьцёвы цягнік яшчэ не пасьпеў звыкнуцца да новых рэйкаў. Магчыма, таму што ў галаве занадта шмат бывае ўсялякай дрэні, а людзі навокал такія шчасьлівыя. Я люблю калі людзі вакол шчасьлівыя. Тады зь імі ё над чым сьмяяцца, аб чым размаўляць і ўвогуле неяк зараджаешся крыху ад іх нават. Гэта насамрэч крута.
Чамусьці гэтай восеню ўсіх цяне на каханьне. Пачуцьці, эмоцыі, прызнаньні. Такое адчуваньне, што канец сьвету ніхто не адмяняў, і таму людзі імкнуцца як мага хутчэй знайсьці сябе, сваю палавінку і абавязкова(!) паведаміць ёй аб гэтым. Паўсюль адныя закаханыя, рамантычныя статусы і супольныя аватаркі. Гэта так міла =)
А ў мяне ўсё добра. Адназначна. У гэта хочацца верыць, ды й насамрэч, няма чаго ўскладняць жыцьцё. Усё проста. =)