Показаны сообщения с ярлыком разважаньні. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком разважаньні. Показать все сообщения

28.10.2012

Цягнік Менск-Полацк праз Маладэчна №626 5 вагон 16 месца

 Сёньня вяртаюся ў лю'бы горад зь выходных. Складана? Ды ні кроплі! Нават на другім месяцы вучобы я працягваю ўсё так жа любіць чыгунку і з задавальненем катацца па пятніцах і нядзелях.

  Але сёньня еду новым спосабам - пасажырскі цягнік, не дызель, як звычайна. Пасажыраў зусім няшмат, шмат пустых месцаў. Хтосьці размаўляе, хтосьці есць цукеркі, грае ў шахматы, а хтосьці сьмяецца. Шмат студэнтаў, магчыма, яны тут нават пераважаюць над шэраговымі жыхарамі.

16.10.2012

Восень 2012 (а насамрэч неафіцыйная вясна)


                Мая самая папулярная за жыцьцё фраза: “ Усё  Будзе  Добра. ”
Складана ўявіць і палічыць, а колькі ж я насамрэч разоў  яе вымаўляла. Прычым не толькі сабе, але й іншым людзям. Звычайна ўсе ўсьміхаюцца і згаджаюцца. Ну, натуральна, як жа інакш?
У жыцьці кожнага ё свая