![]() | |
| Жэээка :) |
Усё пачалося з таго, што Жэнька дастала тэлефон. Хоць яна яго й так зь рук не выпускала, ды толькі яна ўзгадала што ў яе там камера ё. Ну, як і заўсёды =)
Далей пайшлі фатаздымкі. Ня толькі чароўнага навакольля, але й мае, чамусьці.
![]() |
| ага, насамрэч. сплю ^_^ |
Сёньня нам выпала ехаць па шашы Менск-Віцебск, і карацей ехалі мы доўга, амаль чатыры гадзіны.
Шчыра - цяжка пераношу машыны. Таму ўсю дарогу ехала й разважала над тым, як жа хачу апынуцца па-за гэтай не вельмі прыязнай мне канструкцыі.

Неверагодна захацелася прайсьціся пешшу або праехацца на ровары. Пачала марыць аб тым, каб летам ажыцьцявіць думкі, гэтак па ўсёй (ці хаця б часткова) Беларусі. Нават пачала складаць плян-сьпіс гарадоў, у якія хацелася б завітаць. Але тут праблемка. Мне цікава, дзе знайсьці такога вар'ята, асобу, якая захацела б саставіць кампанію. Мо хто мае падобныя думкі? =)
Ехалі мы ехалі, і я паціху разважала ў чым розьніца між цягніком, машынай і самалётам. (да машын аднясу адразу легкавыя, аўтобусы і маршрутоўкі, каб прасьцей было). Ну дык вось. Чаму мне не падабаецца езьдзіць на машынах:
1. Там мала мейсца. То бок ты асэнсоўваеш, што сядзіш у металічнай каробцы, зь якой так проста не выбрацца, нават ногі выцягнуць няма куды :)
2. У машынах зазвычай дзіўнае паветра. Зразумела, што сама машына мае сваю араматычную афарбоўку, плюс гэты дзіўны кумар самой шашы, выхлапы іншых машын.
3. Машыны ўкачваюць. Зь дзяцінства: аднойчы мы ехалі, і мяне закачала, моцна. Прыйшлося людзям з-за мяне спыняцца і карміць мяне нейкімі таблеткамі. Крыўдна тое, што было гэта ў Італіі, калі ехалі на мора. =(
![]() | |
| гэта мы ўязжалі на шашу Менск-Віцебск |
Чаму мне падабаецца езьдзіць на машынах:
1. Гэта параўнаўча хутка.
2. Можна спыніцца ў любым куточку, можна заехаць куды заўгодна.
3. Акружэньне, або людзі, якія едуць побач, ты іх абіраеш сам. Ну, калі толькі размова не пра аўтобус, а пра звычайную легкавую машыну. Зазвычай гэта кампанія, якая падабаецца і зь якой добрыя стасункі.
Цягнік. (Электрычка, дызель, шчэ што-ніць).
Плюсы:
1. Весела. Заўсёды шмат людзей, на якіх цікава паглядзець, а іншых, часам, бывае цікава і паслухаць.
2. Прасторна. Ня ведаю як вам, але мне заўсёды не хапае прасторы. А вось у цягніках яна ёсьць, калі толькі ўсе не сядзяць як кількі ў банцы.
3. Стабільна. Асобны рэспект цягнікам за педантычную дакладнасьць, якая рэдка парушаецца. То бок заўсёды ведаеш на 100% калі ты выязжаеш, калі прыедзеш, і колькі часу ўвогуле патраціш на ўвесь шлях. Тут рэдка бываюць недарэчныя казусы - коркі, тэх паломкі і іншае. Нават паліва не заканчваецца і ня трэба шукаць запраўкі :)
![]() | |
| Давольная такая.) |
Мінусы:
1. Часам побач людзі, якія могуць не падабацца. Часта можна сустрэць людзей у нецьвярозым стане.
2. Сядзеньні ўва многіх цягніках ня вельмі зручныя.
Самалёт. Самае нязручнае і зручнае стварэньне чалавека. Зручна, мыбыць, для тых, хто мае ехаць на вельмі вялікую адлегласьць. Але маё агульнае ўражаньне - вушы закладвае =) 











