Заходжу сёння ў Кантакт. Там мяне сустракае 17 паведамленняў, адзін новы запіс на сценцы, і адзін новы чалавек падпісаўся на абнаўленні. Вельмі здзівілася колькасці паведамленняў. Як?! Учора не было ніводнага, а сёння нечага ўсіх панесла?... Пасля, праўда, адкрыўшы, зразумела ў чым рэч. Як то можна было забыць! Сёння ж 14 лютага, “свята” пад назвай дзень св. Валянціна або Дзень усіх закаханых. Адразу адказала на паведамленне з віншаваннямі, пажадаўшы амаль усім “узаемна”. А пасля задумалася.
Дзень закаханых, на маю думку, свята перш-наперш для закаханых. Гэта чудовая магчымасць прызнацца ў каханні, у сваіх пачуццях да чалавека, або падарыць сваёй палове падарунак і валянцінку, правесці з ёй час… Але гэта для тых, хто закаханы. Але ж не ўсе людзі на Зямлі ёсць у такім “узвышаным” стане. Так у Германіі, на мой погляд, здзекліва прыдумалі Дзень псіхічна хворых людзей, падзяліўшы такім чынам ўсіх на закаханых і псіхаў. Маўляў, кожны абірае для сябе сам, хто ён, закаханы ці псіх. Гы. Мне прасцей быць псіхам, бо не магу назваць сябе закаханай. Ну іх у трасцу каханне гэтае, хваляванні, перажыванні, бязглуздыя статусы ў кантакце… Магу толькі дакладна сцвердзіць што ёсць чалавек, які мне падабаецца, але хто гэта – няхай будзе таямніцай. Тым больш, што не думаю што гэта такая ўжо істотна-цікавая інфа.
Комментариев нет:
Отправить комментарий