Зварот да ККББ аб прысвячэнні нашай краіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі, людзі сумлення і добрай волі. Прашу з усёй сур'ёзнасцю паставіцца да гэтай абвесткі і закліку, не разглядаць яго, як чын і акт некалькіх асобных людзей, але як ваш уласны, сугучны з іншымі, акт пакаяння\пакуты, аддання сябе Богу і Маці Ягонай, перапрашэння за грахі нашыя і ўсяго свету, як чын дзеля Айчыны нашай, дзеля суайчыннікаў, дзеля сваякоў, дзеля сябе.
Калі вы неўзабаве з чымсці ў Звароце ня згодныя з пэўных ідэялагічных ці светапоглядных прычынаў, заклікаем вас да самаахвярнасці — ахвяруйце сваю нязгоду, як ахвяравалі яе раней іншыя падпісанты — дзеля даканання вялікай справы прысвячэння нашага Краю Сэрцу Багародзіцы, дзеля нашага тутэйшага грамадзянскага кампрамісу! Тэкст Звароту складзены так, што пад ім могуць, імго, падпісацца тыя, хто «палітычны», і хто «апалітычны», каталікі і не-каталікі, хрысцяне і проста людзі добрай волі з агульначалавечымі каштоўнасцямі.
Галоўны сэнс прысвячэння Сэрцу Марыі гэта прысвячэнне самому Пану Богу -- але-ж праз Багародзіцу, праз Ейнае пасярэдніцтва, заступніцтва і апеку. Мы на'т ня можам уявіць сабе цалкам усёй значнасці для нас з вамі плёнаў гэтага Звароту і нашага з вамі сціплага ўдзелу ў ім. Прыйдзе Пану ведамы час, і «мы, нижеподписавшиеся», будзем дзякаваць Богу за тое, што калісці далучылі сябе да гэтага Акту, і прыправадзілі да Яго сваех братоў, сясцёр, сяброў...
Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі:
Старшыні: біскупу Аляксандру Кашкевічу, Біскупу Гродзенскаму
Намесніку старшыні: біскупу Уладзіславу Бліну, Біскупу Віцебскаму
Генеральнаму сакратару: біскупу Антонію Дзям’янка,
Дапаможнаму Біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Дапаможнаму Біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Удзельнікам: арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу,
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму,
Апостальскаму Адмiнiстратару Пінскай дыяцэзіі
біскупу Казіміру Велікасельцу, Дапаможнаму Бiскупу Пінскай дыяцэзіі
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму,
Апостальскаму Адмiнiстратару Пінскай дыяцэзіі
біскупу Казіміру Велікасельцу, Дапаможнаму Бiскупу Пінскай дыяцэзіі
Менск, 05.01.2012
Хвала Езусу Хрысту!
Вельмiшаноўныя Айцы Арцыбіскуп і Біскупы!
Мы, каталіцкія вернікі Вашых дыяцэзій, Ваша паства, удзельнікі касцёльных рухаў і супольнасьцяў, хрысцяне і людзі добрай волі, звяртаемся да Вас з вялікай просьбаю прысвяціць нашу любую і шматпакутную краіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі, Маці Божай! Кіруемся разуменнем выключнай важнасці фацімскіх аб’яўленняў, у якіх Марыя просіць аб прысвячэнні Расеі Яе Сэрцу. Верым, што гэты акт звязаны са злом камуністычнай і атэістычнай рэвалюцыі. Ведаем, што ўжо некалькі разоў Расея была прысвечаная Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Разумеем таксама, што Беларусь, нажаль, успадкаеміла ад Расеі савецкую бязбожную сыстэму.
Адчуваем вялікую патрэбу навяртання, ачышчэння, пакаяння, асуджэння гэнай сыстэмы (у прыйшласці: годнае пахаванне і рэабілітацыя ахвяраў таталітарных рэжымаў у Курапатах, Трасцянцы, перайменаванне вуліц, знос помнікаў катам, вяртанне культавых будынкаў вернікам, аднаўленне гістарычнай праўды і г.д.). Хацелася б, каб каталікі, якія складаюць 15 адсоткаў насельніцтва краіны, а за іх прыкладам і іншыя хрысцяне ды людзі добрай волі і сумлення, перапрасілi Бога за жахлівыя злачынствы супраць Яго і людзей, што адбываліся на нашай зямлі. Упэўненыя, што гэта магло б стацца чарговым важным крокам у гісторыі Беларусі, Усходняй Эўропы і нават свету.
Найноўшая гісторыя дае неадзінкавыя прыклады таго, як малітвы народаў прыводзілі да значных пераменаў у iншых краінах. У 1955 годзе, пасля сямі гадоў малітвы на Ружанцы тысячаў грамадзянаў, нечакана былі выведзеныя савецкія войскі з Аўстрыі. У 1960-х гадах ў Бразіліі, і ў 1975-77 гг у Партугаліі, існавала небяспека прыходу камуністаў да ўлады, але пасля малітоўных акцый, з удзелам сотняў тысяч людзей, бязбожнікі атрымлівалі паразу. Двойчы – у 1986 і 2001 гадах – падчас масавых малітоўных акцый адбываліся мірныя рэвалюцыі на Філіпінах.
Марым аб нашай краіне, прысвечанай Богу і Марыі! Па прыкладу іншых краінаў, хочам годна і сур’ёзна падрыхтавацца да гэтага Народнага Акту Прысвячэння Беларусі Сэрцу Маці Божай. Як гэта лепей зрабіць і дзе, калі, на якое свята, давяраем Вашаму, Пастырскаму рашэнню!
Просім Маці Божую Марыю дапамагчы нам усім у гэтай важнай і узнёслай справе ратавання нашай Айчыны!
З павагай і малітваю,........................................ ..........
........................................ .......
........................................ ...
........................................
........................................
Таксама можна спампаваць тэкст Звароту ў .RTF дзеля раздрукоўкі.
Падпісацца вельмі проста -- хоць праз інтэрнэт; ніякай бюракратычнай валтузні з аўтографамі -- толькі ўласнае жаданне, бо Богу не зманім. Рыма- і грэка-каталікі, каліласка, акрамя сваех імёнаў і прозвішчаў (як гэна пішацца па-беларуску (але, калі жадаеце, можна па-расійску, польску, літоўску, украінску...)), пазначце ў тэм ліку вашыя парафіі, рухі, супольнасці; не-каталікі — прэзэнтуйце сябе, як кажа сэрца, і як лічыце патрэбным.
Пакажыце гэты Зварот сябрам і зацікаўленым асобам, прапануючы ім далучыцца. Дадзеныя пра тых асобаў, што прагнуць прысвячэння сябе, бліжніх і нашай краіны Пану Богу праз Багародзіцу Панну Марыю, што далучаюць сябе да агульнага Звароту, агульнага перапрашэння і агульнай пакуты, прашу дасылаць мне ў прыват, а лепей — на andrey.nicolaev@gmail.com, альбо пакідаць камэнтарамі да гэтага посцінгу.
Звесткі з розных крыніц будуць абагульняцца і падсумоўвацца далей у адзіным дакумэнце. Мы збірацьмем подпісы пэўны час (мусіць да 13.05.2012., свята Маці Божай Фацімскай), а потым Зварот з усімі, колькі б ні была -- як дась Провід Божы -- подпісамі, скіруем на разгляд нашых шаноўных біскупаў, каб даць ім магчымасць адгукнуцца на "народную ініцыятыву".
Калі ёсць пытанні -- пытайце : ) Гэты чын Круцыяты за Айчызну дасяжны для ўсіх, і нават не вымагае ад вас высілкаў большых, чым проста скантактавацца са мною і даць звесткі пра сябе.

рэтвіт з блогу http://nicolaev.livejournal.com/1801455.html
Комментариев нет:
Отправить комментарий