13.02.2012

Радашковіцкая школа - інтэрнат + фота









    Неяк не даводзілася бываць у дзіцячых інтэрнатах. І неяк не выпадала магчымаць, дый жадання асаблівага не было, і не было з кім ехаць…  А тут настаўніца з школы папрасіла зрабіць фатаздымкі канцэрта ў школе-інтэрнаце, запісаць на відэа некалькі нумароў, і я згадзілася. Ад нас да Радашковіч прыкладна кіламетраў 22, паехалі на школьным аўтобусе, і прыкладна за 25 хвілін даехалі. Прычым крыху не па закону паехалі. Аўтобус ўмяшчае ў сябе 25 мейсцаў, нас было 26… з-за гэтага хвілін 5 сварыліся настаўніцы з кіроўцам, які не хацеў ехаць. Але пасля неяк дамовіліся і паехалі.
  
     Радашковіцкая школа – інтэрнат  імя Гастэлы пабудавана ў 1960 годзе. Зараз тут жыве 91 чалавек, дзеці і моладзь да 18 год. Школа сустрэла нас вялікімі вокнамі на шэраватых будынінах, разнакаляровымі арэлямі і турнікетамі на спортпляцоўке. Хоць зараз і зіма, але без снегу прадчуванне што глыбокая восень: голае голле дрэваў, шэрая зямля з бляклай травою, зацянутае хваравітымі хмаркамі неба… Дзяўчаты, якія прыехалі сюды ўжо не ўпершыню, упэўненым крокам рушылі да ўваходу. 
    Адразу на вахце пры ўваходзе  нас ветліва сустрэлі вахцёрка, і Ірына Станіславаўна педагог–арганізатар інтэрната, і прапанавалі падымацца на другі паверх у гардэроб. Канцэрт быў запланаваны на 3 гадзіны, а мы прыехалі прыкладна ў палову другога, таму юныя артысткі вырашылі выкарыстаць гэты час на карысць і адправіліся разам з Тамарай Іванаўнай рэпетыраваць на сцэне, пробаваць мікрафоны і сцэну. Дарэчы, вельмі кінулася ў вочу актавая заля – неякая маленькая ў шырыну, але вельмі ўжо доўгая.
 
      Я вырашыла выкарыстаць гэты час для азнакамлення з інтэрнатам. Неяк узнікла думка напісаць пра інтэрнат і яго жыццё, пахадзіць, зрабіць некалькі фатаздымкаў, пасябраваць з дзецьмі… Фатаграфуючы стэнд прысвечаны Максіму Багдановічу, адбылося маё першае знамства з моладзю інтэрната – два хлопца, праходзячы каля мяне, далі параду не фоткаць гэтае “убоства”, бо яна вартае толькі прыбіральні. На маё пытанне “Чаму?” яны нічога не адказалі, і ўвогуле паспяшылі сысці. 

     Пашанцавала – сустрэла знаёмую дзяўчыну, якая раней жыла тут, а зара змае сям’ю,  і яна з задавальненнем  паказала мне ўвесь інтэрнат, правёўшы па усіх паверхах, пачаўшы са сталовай, у якой якрах елі дзеці з малодшай групы.Пасля пабывалі ў некалькі жылых пакоях. Здзівіла невялікая колькасцю рэчаў. Калі параўнаць з маім пакоем, у якім на кожным месцы што-небудзь знаходзіцца, і не заўсёды ў парадку, тут выключна ўсё абмежавана. Нават цацкі на паліцах стаяць неяк адасоблена і правільна. У дзяўчат на століках як і паўсюль розныя флакончыкі, баначкі, шампунькі і г.д. У хлопцаў кавардак крыху, кіпячы электрачайнік,   уключаны камп’ютар. 
 
    Зайшоўшы у пакой да хлопцаў – на фатаздымку – сустрэлі там выхавацеля, якога мая сяброўка называла не інакш як па імені па бацьку. Такіе ж адносіны паміж іншымі некаторымі выхавацелямі і выхаванцамі я яшчэ не раз сустрэла ў гэты дзень.  


  
  Пасля жылых пакояў, мая сябровачка, якая павінна была быць вядучай, пакінула мяне на вахцёрку, і пабегла на рэпетыцыю. Камунікабельная вахцёрка ўдакладніла мне адказы на некаторыя пытанні, і сказала, што працааць ёй тут падабаецца, што працуе яна ўжо 15 гадоў, заробак тут добры… Пасля яна паклікала праходзячую міма дзяўчынку Насцю, (прыкладна 15-16 год) якой сказала правесці мяне паказаць бассеін. Мая спроба сфатаграфаваць залю скончылася нічым – строгая прыбіральшчыца голасна забараніла рабіць усялякія фатаздымкі, да таго часу, пакуль яна не закочыць уборку. Але мы ўжо не сталі чакаць, і рушылі назад. Па-праўдзе сказаць, басеін вельмі прыгожы, зручны. У пакоях дзе пераапранацца, душавых вельім ўсё прыгожа зроблена, і, галоўнае, якасна. Басеін знаходзіцца ў мед блоку, на першым паверсе. Мед блок, зразумела, што на другім. Знайшла цікавую рэч – на першым паверсе, на калоне вісіць цэтлік, колькі каштуе наведаць басеін звычайнаму жыхару Радашковіч. Што ж, зручна і танна.
    Паспрабавала разгаварыць дзяўчыну. Але, не атрымалася, бо яна вельмі аднасастаўна адказвала на мае пытанні, і, падаецца, была не вельмі рада ад маёй прысутнасці.  
    Вярнуўшыся ў галоўны будынак, атрымала прапанову ад вахцёркі прагледзець музеі, на якую з задавальненнем згадзілася. Музеі таксама ўразілі.  У ваздушным і вогненным музеі імя Гастэлы вельмі прыгожыя, добра аформленныя  экспанаты, а таксама змешчана кніга водзываў наведвальнікаў. Прагортаўшы некалькі старонак , убачыла подпісы з розных-розных гарадоў і краінаў. Музей насамрэч можа ганарыцца подпісамі не толькі выхавальнікаў інтэрната, але і з Маладэчна, Брэста, Гродна, іншымі гарадамі Беларусі а таксама Расеі. Таксама шмат змешчана узнагарод і дыпломаў перамог музея. 
     Краязнаўчы музей зіхаціць як скарбніца, бо адрау пры ўвоходзе змешчана некалькі паліз розлічнымі кубкамі і ўзнагародамі. Таксама шмат тут фатаздымкаў выпускнікоў інтэрната, ёсць выпускныя альбомы, памятныя фатаздымкі з мерапрыемстваў. Ёсць вялікі стэнд прысвечаны Радашковічам, гісторыі і падзеям… 

     Азнакамляючыся з інтэрнатам, крыху забылася на час. На жаль, але трэба было вяртацца ў актавую залю, зрабіць некалькі фатаздымкаў рэпетыцыі. Там ўжо праігрывалася праграма, і ўжо было крыху гледачоў.  
     Перад тым, як усе сабраліся на канцэрт, паспела пазнаёміцца з сваімі суседзямі па месцах. Неяк прысела збоку, і аказалася сярод младшаклашак. Яны з задавальненнем пазнаёміліся і пагутарылі са мной, наперабой распавядаючы пра тое, як іх завуць, адкуль яны прыехалі, пра тое, што хутка гатовяцца вылятаць на вакацыі за мяжу. Таксама распавялі мне пра сваіх сяброў, пра тое, што маюць вельмі добрых выхавацеляў і пра вучобу. Гутарка атрымалася цікавая, якая перарвалася толькі з пачаткам канцэрта, які мае новыя знаёмыя глядзелі з захапленнем і каментары адно да аднаго.
    Канцэрт падрыхтавалі красненскія вучні і Іванчына Тамара Іванаўна, якая працуе не толькі ў нашай школе, але і ў Радашковічах, ад Маладэчанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. На сцэне выступалі вакальны гурт “поющие сердца ” і танцавальны “Ладошки”, спявала выхаванка інтэрната Паліна Сакалова, а вядучымі сталі Влад Ларко і Ніна Балотнік, таксама жыхары інтэрната. Канцэрт спадабаўся гледачам, якія ўдзячна пляскалі ў далоні пасля кожнай песні. 
    Калі адспявалі фінальную песню, на якую выйшлі ўсе удзельнікі, і артысты пабеглі пераапранацца, паказаць сябе вырашылі і выхаванцы інтэрната, якія уключыўшы ў актаай зале свае мінусоўкі, пачалі сваю рэпетыцыю, на якой чыталі рэп. Безумоўна, яна выклікала інтарэс у нашых дзяўчат, якія нават занялі мейсцы ў зале каб паслухаць. 

     Ад’язджаць дадому было неяк сумнавата. Напрыканцы паспела паразмаўляць каля паў гадзіны з сябрам Владам, выхаванцам інтэрната, калі сустрэла яго ў фае школы. Паглядзелі фатаздымкі, паразмаўлялі пра жыццё. Сябар распавядаў мне пра жыццё ў інтэрнаце, пра свой лёс. Складана ўспрыняць, складана ўсё зразумець.  Вельмі глыбокі адбітак заставіў адказ на пытанне:
-          Ну а як ўвогуле?
-          Нармальна, весела. Толькі часам бываюць моманты, калі нічога не хочаш, толькі калі праваліцца пад зямлю і не жыць.

   
    Зараз у інтэрнаце выхоўваеца 91 чалавек. Амаль усе паходзяць з сем’яў, дзе бацькі п’юць і засталіся бацькоўскіх праў. І большасць тых, з кім давялося размаўляць, сказалі, што не хацелі бы вярнуцца да сябе дамоў, што іх дом тут, бо шмат хто жыве з самага маленства па інтэрнатах. Хочацца толькі спадзявацца і верыць у тое, што жыццё гэты дзяцей складзецца добра, і ўсё ў іх будзе паспяхова. 

     Ад’язжала з інтэрната з склданым і супярэчлівым пытаннем у сэрцы. Цяжка сказаць, што дзеці нечага патрабуюць ў матэрыяльным плане, бо жывуць яны больш-мнш прыстойна, не скардзяцца. Але, ўсё ж, калі паразважаць. Гэтыя дзеці, якія яны будуць у будучыні? Я не магу зусім ўявіць як гэта, быць кожны момант без падтрымкі, любові, пяшчоты… Калі з маленства цяжар адказнасці і самастойнасці, які звычайна паступова перакладаюць на нас бацькі, дзеці маюць з самага маленства?... Страшна, бо не ведаю ,чым памагчы, у чым паспрыяць. Хіба толькі малітвай….

Комментариев нет: