Показаны сообщения с ярлыком метро. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком метро. Показать все сообщения

14.01.2012

Разважанні на тэму тэракта ў Менскім метро 11 красавіка 2011 году.

          

         1.  Адкуль з’явіўся інтарэс да тэмы?
   На адным з урокаў ў школе,  настаўніца сказала такую рэч: “Ну а вот ситуация в метро в Минске в 2011. Это же каким людьми нужно быть, что бы сделать такое!...”- далей разважанне пра маральныя якасць Канавалава і Кавалёва.

   Насамрэч ,у мяне было нешта накшталт ступару. Дагэтуль я лічыла што няма людзей ,якія бы паверылі ў гэтую лухту зомбояшчыка. Было вельмі дзіўна чуць такое меркаванне, праўда.
   Калі здарыўся тэракт, памятаю, усе першы час абменіваліся інфармацыяй. Адной з першай версіяй ,якую я чула, была тая, што ўсё запланавана ўладай, бо сведкі бачылі, як недзе недалёка стаялі 4 карэты хуткай дапамогі, і проста чакалі свайго часу. Пасля пазнамілася з версіяй дзяржавы, ну і пасля ўжо так для сябе прагледзела версію аппазіцыі.
    Асабліва не ўдакладняла для сябе ўсю гісторыю, усе пытанні, бо была дакладна ўпэўненна што арыштавалі невіноўных людзей.  Большасць з маіх знаёмых таксама прытрымліваліся гэтай версіі. І тут… гэтае выказванне настаўніцы непрыемна здзівіла і засмуціла. Як можна верыць гэнай лухце?... паспрабую паразважаць. Каб дакладней усё зразумець і выясніць, перашукала вялікую колькасць інтэрнэт матэрыялаў, і, усе ж нешта знайшла, глядзіце самі.


      2. Як усё было. Крыніца - інтэрнэт
Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — тэрарыстычны акт, што адбыўся 11 красавіка 2011 году ў 17:55:50 паводле мясцовага часу ў Менску, сталіцы Беларусі. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 204 былі параненыя.
Выбух адбыўся каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, паводле папярэдніх зьвестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, і была начыненая мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, 13 красавіка быў абвешчаны днём жалобы па загінулых.
13 красавіка прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвясьціў пра раскрыцьцё тэракту ў менскім мэтро і затрыманьне  яго выканаўцаў. 30 лістапада 2011 году намесьнік старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Аляксандар Федарцоў агучыў вырак Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, якіх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу.


         3. Малайцы, больш няма чаго сказаць.
Расьсьледаваньне
11 красавіка
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў генэральнаму пракурору стварыць сьледчую групу і ўзмацніць яе супрацоўнікамі МНС і КДБ, кіраўніком групы прызначаны намесьнік генпракурора Андрэй Швед. Паводле А. Лукашэнкі, асабістую адказнасьць за расьсьледаваньне тэракту нясе старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў праверыць магчымыя сувязі сёньняшняга выбуху з выбухам на Дзень незалежнасьці ў 2008 годзе. Міністру абароны было загадана праверыць усе склады з баявымі прыпасамі і выбуховымі рэчывамі.
12 красавіка
Плянавалася, што 12 красавіка ў беларускую сталіцу прыбудуць спэцыялісты па выбуховай тэхніцы зь Вялікабрытаніі, Ізраілю і Расеі, якія маюць досьвед расьсьледваньня падобных справаў. Таксама раніцай гэтага дня ў Менск прыбылі два экспэрты ФСБ РФ для аказаньня дапамогі ў расьсьледаваньні тэракту і адразу пачалі работу ў мэтро.
Агенцтва БелаПАН са спасылкай на Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў беларускага КДБ паведамляе, што па стане на 01:00 12 красавіка ў выніку апэратыўна-сьледчых дзеяньняў былі «атрыманыя зьвесткі ў дачыненьні найбольш імавернага выканаўцы выбуху». Паводле словаў міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова, па стане на 12 красавіка ўжо складзеныя фатаробаты двух мужчынаў, якія падазраюцца ў прыналежнасьці да тэракту. Упраўленьне вайсковай контрвыведкі КДБ паведаміла агенцту «Інтэрфакс», што за даваньне матэрыялаў, зьвязаных з тэрактам, гарантуецца «канфідэнцыйнасьць і адэкватнае ўнагароджаньне».
Паводле зьвестак беларускага МУС, тэракт учыніў мужчына сярэдняга росту ў сіняй шапцы. Арыентыроўка на яго разаслалася ва ўсе аддзяленьні міліцыі. Адзін зь міліцыянэраў паведаміў расейскаму рэсурсу Life News, што «апісаньне даволі сьціслае. Гэта мужчына каўкаскай зьнешнасьці, у сіняй вязанай шапцы з высокім адваротам» . Аднак паводле словаў крыніцы, які азнаёміўся з наяўнымі ў сілавікоў відэазапісамі з камэраў назіраньня, чалавек, што разьмясьціў сумку з выбуховым рэчывам пад лавай на станцыі мэтро «на каўказца зусім не падобны». Як адзначае суразмоўнік газэты «Коммерсантъ», «ён спакойна падыйшоў да лавы паклаў пад яе сумку. Не сьпяшаючыся. Але было бачна, што сумку цяжкая. Пасьля бяз сьпешкі сыйшоў».
А 16:00 гадзіне 12 красавіка падчас брыфінгу старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў, што не выключае вэрсіі наяўнасьці саўдзельнікаў у падазронага, вэрсія наймітаў не выключаецца таксама. Адказваючы на пытаньне пра сапраўднасьць выкладзенага на расейскіх сайтах фатаробата той заявіў, што гэта сапраўдны фатаробат: «гэта мужчына ўзростам да 27 год, дастаткова моцнага складу цела, рост 175—178 см, апрануты ў карычневую куртку і карычневую шапку. Ён пакуль не затрыманы»
13 красавіка
Уначы з 12 на 13 красавіка супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі працэсуальна затрымалі першых падазраваных па справе. Намесьнік генэральнага пракурора Андрэй Швед паведаміў, што «гэта дзьве асобы, зь імі праводзяцца сьледчыя дзеяньні, праведзены першыя допыты з удзелам адвакатаў і атрыманы першыя паказаньні» . Абодва затрыманыя грамадзяне Беларусі.
А 13-й гадзіне Аляксандар Лукашэнка заявіў пра раскрыцьцё тэракту ў менскім мэтро і затрыманьні яго выканаўцаў:
Сёньня ў 5 гадзінаў раніцы злачынства было раскрыта. Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся ўсяго толькі суткі для таго, каб учора ў 9 гадзінаў вечара выдатна правесьці апэрацыю і без шуму, выстралаў і траскатні затрымаць выканаўцаў. Сёньня ў 5 гадзінаў раніцы яны далі свае паказаньні.
Адзін з затрыманых быў вылічаны пасьля прагляду відэазапісаў са ўсіх станцыяў менскага мэтро за некалькі дзён, што папярэднічалі тэракту. З запісаў выявілася, што падазраваны рэгулярна выходзіў з мэтро на станцыі «Фрунзенская». На станцыі было арганізавана знадворнае назіраньне. 12 красавіка супрацоўнікі знадворкі ўбачылі чалавека, падобнага на падазраванага, і праводзілі яго да месца, у якім ён пражываў, а затым выклікалі спэцпадразьдзяленьне беларускага МУС «Алмаз». Байцы «Алмаза» правялі затрыманьне падазраванага.
Пазьней А. Лукашэнка паведаміў, што затрыманыя выканаўцы тэракту ў менскім мэтро прызналіся ў ажыцьцяўленьні выбухаў на Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2008 году і раней ў Віцебску:
Затрыманыя прызналіся ня толькі ва ўчыненьні тэрарыстычнага акта ў менскім мэтро, але на іх сумленьні і тэракты, учыненыя на Дзень незалежнасьці і яшчэ раней у Віцебску.
Таксама А. Лукашэнка даручыў дапытаць асобных апазыцыйных палітыкаў у сувязі зь іх заявамі, якія тычацца зьдзяйсьненьня тэракту ў менскім мэтро, аднак гэта ня тычыцца ўсёй апазыцыйнай супольнасьці:
Неабходна расьсьледаваць ўсе заявы дзеячаў ад палітыкі, якія абвінавачвалі каго не лянота. Мы сёньня шукаем саўдзельнікаў і замоўцаў, можа быць, гэтыя так званыя палітыкі ад пятай калёны нам раскрыюць карты і раскажуць, хто ж замовіў?
У дапаўненьне да вышэйвыказанага на экстранай нарадзе прэзыдэнт Беларусі загадаў міністру абароны цягам двух тыдняў скончыць рэвізію складоў зброі і боепрыпасаў, міністру аховы здароўя загадаў «выратаваць усіх параненых», Менскаму гарадзкому выканаўчаму камітэту загадаў у самы кароткі тэрмін аднавіць працу транспарту і найперш мэтро і «выпрацаваць сыстэму мер бясьпекі па ўсёй краіне, якая дазволіць дапусьціць падобнага ў будучым».
Прэзыдэнт Беларусі загадаў прадставіць да дзяржаўных узнагародаў усіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых структураў, якія садзейнічалі раскрыцьцю тэракту ў менскім мэтро.
Пазьней міністар унутраных справаў Анатоль Куляшоў паведаміў пра няўнасьць доказаў віны траіх затрыманых па падазрэньні ў прыналежнасьці да тэракту. Раней Генэральная пракуратура Беларусі паведамляла пра затрыманьне двух чалавек. Cтаршыня КДБ Вадзім Зайцаў на сустрэчы з журналістамі таксама паведаміў толькі пра двух затрыманых. Такім чынам, дакладная колькасьць арыштаваных заставалася невядомай да 14 красавіка.
] 14 красавіка
Па падазрэньні ў ажыцьцяўленьні тэракту ў менскім мэтро былі затрыманыя яшчэ два чалавека. Паводле інфармацыі Генэральнай пракуратуры, агульная колькасьць затрыманых у прыналежнасьці да тэракту складае пяць чалавек. Пазьней было паведамлена, што яны «зьяўляюцца несудзімымі грамадзянамі Беларусі ва ўзросьце 30 год».
На прэс-канфэрэнцыі 14 красавіка Генэральная пракуратура прадэманстравала журналістам відэаматэрыялы, на якіх паказваецца падазраваны ў зьдзясьненьні тэракту. Паказаны журналістам матэрыял уяўляе сабой пяцікадравую нарэзку з камэраў відэаназіраньня на станцыі «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». Наяўныя відэаздымкі пракамэнтаваў намесьнік генэральнага пракурора Андрэй Швед.
14 красавіка а 23:00 намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленьня Генпракуратуры Беларусі Алег Варонін паведаміў, што ўсе затрыманыя па справе аб тэракце ў Менску зьяўляюцца падазраванымі, а двое зь іх - арыштаванымі.
Все они находятся в следственном изоляторе. Двое являются арестованными.
Пазьней было заяўлена, што сярод падазраваных па справе аб тэракту ў Менску ёсьць жанчына. Узрост усіх затрыманых не перавышае 25 гадоў.
15 красавіка
Раніцай 15 красавіка газэта «Комсомольская правда в Белоруссии» апублікавала інфармацыю пра тое, што меркаваны злачынец выявіў сябе тэлефонным званком, які ён зрабіў сваёй дзяўчыне перад тым, як актывізаваць бомбу. Паводле інфармацыі ў артыкуле, супрацоўнікі сілавых структураў зрабілі запыт сотавым апэратарам, каб даведацца, зь якіх нумараў былі званкі каля шасьці гадзінаў вечара на ст. м. «Кастрычніцкая».
15 красавіка першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў абставіны затрыманьня галоўнага падазраванага па справе тэракту ў менскім мэтро. Паводле яго словаў, гэты чалавек прыехаў на станцыю «Кастрычніцкая», папярэлне сеўшы на станцыі «Фрунзэнская». Менавіта каля «Фрунзэнскай» ён і яшчэ два чалавекі здымалі кватэру. Месца знаходжаньня падазраваных знайшлі, вядучы аднаго зь іх з крамы, дзе той купляў сьпіртное. Паводле словаў А. Пякарскага, затрыманьне, якое адбывалася ў ноч з 12 на 13 красавіка, адбывалася па ўсіх правілах, уключаючы выбіваньне дзьвярэй. Паказаньні галоўны падазраваны пачаў даваць каля 5 гадзінаў раніцы, а да гэтага часу ён цьверазеў.
16 красавіка
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў часе расьсьледаваньня тэракту затрымалі людзей, празь нядбайнасьць якіх здарылася трагедыя:
Ёсьць факты, у найбліжэйшы час скажам, як гэта стала магчыма, і там ёсьць элемэнт поўнай нядбайнасьці. Каго? Найбліжэйшым часам скажам. Яны затрыманыя, я сказаў іх дапытаць як злачынцаў.
17 красавіка
Як заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч у эфіры тэлеканала ОНТ, асноўны падазраваны вывучаў маршрут і хронамэтраж руху цягнікоў, вызначаў, куды паставіць выбуховае прыстасаваньне, а таксама вывучаў разьмяшчэньне аб’ектаў аховы бясьпекі мэтрапалітэну. Са словаў прадстаўніка КДБ, ужо знайшлі і дыстанцыйную прыладу, пры дапамозе якой тэрарыст запусьціў выбухоўку.
Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка, у пэрыяд з 16.38 да 17.10


4. Доказы:
“В суде над обвиняемыми в терроризме Дмитрием Коноваловым гособвинение представило доказательство совершенных им экспериментальных взрывов под Витебском. Сам главный обвиняемый в терроризме, как следует из протоколов, показывать места таких взрывов отказался.
При обследовании предполагаемых мест проведения экспериментальных взрывов с применением служебных собак были найдены части и компоненты взрывных устройств, обнаружены повреждения на деревьях, свидетельствующие о воздействии на них взрывов, передает БелаПАН.

Согласно заключению экспертов, краска на фрагментах труб, изъятых с мест экспериментальных взрывов, имела такое же происхождение, что и краска на кусках аналогичных труб, найденных в подвале дома Коновалова. Сами трубы имеют общую родовую принадлежность, решили эксперты. Такой же вывод они сделали и относительно куска фольги, найденной в лесу и в подвале.
Кроме того в распоряжении следствия оказалась флэш-карта мобильного телефона Коновалова, которая содержала видео взрыва. При этом в кадр попали несколько пальцев снимавшего. Экспертиза установила, что это пальцы Коновалова.”
Нашмат іншы варыянт:
Здравый смысл и логика, 22:40, 19.11   
Выводы, основанные на анализе всего обьема информации по этой теме:
http://charter97.org/ru/news/2011/11/19/44870/comments/
1 НИ ОДНОГО реального доказательства вины Коновалова нет. Признание с юридической точки зрения не является ни прямым, ни косвенным доказательством вины. Видеозаписи -"улики с признаками фальсификации" - монтаж, намеренное ухудшение качества, итп. Эксперты ФСБ сделали заключение о невозможности установления портретного сходства по этим записям, экспертиза показала отсутствие следов ВВ на одежде и кожных покровах подозреваемых, заключение во взрывному устройству - "невозможно изготовить в домашних условиях". И много чего другого.

2 Если вина не доказана, но обвинительный уклон следствия очевиден - очевидно участие власти в теракте, стремление быстрее спрятать улики и свидетелей (убить Коновалова и Ковалева)

3 Если этих двух убьют, то смертниками становятся все осведомленные об этом деле (кураторы КГБ, судья, прокурор, Швед, и всего несколько десятков человек). Все они "по естесственным причинам" начнут умирать вскоре после казни 2 важных свидетелей.

4 Самое вероятное - с Коноваловым работали кураторы КГБ, подстрекая (как в служае с поджогами) совершить некое экстр. действие. По видеозаписи можно утвержать, что (кого-то) сопровождали минимум двое. Возможно Коновалову просто дали сумку, и заставили за вознаграждение принести в заданное место (или передать кому-то). Не факт, что это он. Не факт, что он вообще был там, в метро. Если же и был - он мог не знать истинных целей кураторов.

5 Ковалев - этот парень вообще не при чем. Помог поднести сумку с вокзала ? Знал ли, и что он вообще мог знать ? Это все недоказуемо, этого никто не может знать наверняка, а любое сомнение трактуется В ПОЛЬЗУ обвиняемого.
Коновалов мог что-то рассказать ему о кураторах и задании - но вряд ли сделал бы это, т.к. такое дело обязательно готовится в тайне, вдруг Ковалев бы сразу послал его одальше, или вообще сдал милиции - провал бы был потрясающим, с непредсказуемым исходом.
Огромный массив информации- в комментариях к статьям на хартии. Если кто-то соберет это все воедино - это очень поможет.

Отслеживающим сайт гебешникам и прочим причастным скажу - внимательно, и много раз перечитайте п.3. Это про вас.
І  ў дадатак:
«"Бабушка приехала". Ваша "операция" провалилась, негодяи!, 13:25, 20.11    http://charter97.org/ru/news/2011/11/19/44870/comments/
Для таких "уверенных" - бомба в сумке – считай безоболочное ВУ, взрыв же был НАПРАВЛЕНЫЙ. Он пошел "вверх и вниз" (слова эксперта, который брал показания у пострадавшего Тютюнова). Если бы взорвалась сумка с 5 кг тротилового эквивалента – погибших и покалеченных было бы несравнимо больше и характер повреждений станции был бы иным (знакомься с экспертизой ФСБ –писали во всех новостях).

1. Кто подделал видео? Где оригиналы? И что такого там видно, что даже в суде не позволили выяснить? (Подлог доказательств – это уголовная статья)
2. Кто и зачем унес лавку, которая сохранила на себе следы взрыва? Она фигурирует в материалах дела? А что ж так? А лавка была после взрыва, ведь пострадавший, который на ней сидел ЖИВ.
3. Кто "вычислял" тротиловый эквивалент, которому противоречат эксперты ФСБ?
4. Кто "сочинял" про поражающие элементы и чем на самом деле были причинены травмы пострадавшим?
5. Кто отказывается от комментариев на тему "КГБ знало о Коновалове, засветился тот"?
6. Кто говорил о взрывах 2008 г. том, что "мы уже подходили к раскрытию данного преступления…" и в октябре 2010 продлил срок расследования до мая (!) 2011 года? А к маю уже все само собой выяснилось.
7. Откатали пальчики у всех, а коноваловские попали в базу в день теракта (ну надо же!)
8. Где те, у которых он покупал тротил так же спокойно, как ты колбасу в магазине? Что не интересно? А чего так?
9. Где фрагменты сумки? Они ОБЯЗАНЫ быть!
10. Где оставшиеся три ВУ, о которых ЗНАЛ ТНП?
11. Кто награждает следователей за откровенную лажу и подлог? (До решения суда).
12. Кто и почему отменил пресс-конференцию израильских экспертов? Что содержится в их отчетах? Почему их других не пустили на место взрыва? (Чтоб карты не спутали?)
13. Где тот милиционер, который с фотороботом в руках "проводил" Коновалова до квартиры?
14. Кто с экранов БТ врал наперебой противореча себе и предыдущим ораторам об обстоятельствах взрыва.
15.Почему при той силе взрыва до Коновалова не долетели микрочастицы взрывчатых веществ?
16. Кто, видя всю несостоятельность доказательной базы, продолжал ломать комедию в суде и поддерживать обвинение?

Вот этих "КТО" и надо привлекать к ответу!

Если это и "вызов" как говорил ТНП, то брошен он не каким-то там "мужикам", это циничный вызов всем белорусам, каждому лично. Неужели стерпим и это? Или все-таки будем стремиться узнать правду?

Короче, курите новости, граждане, и не будет перед Вами стоять вопрос "верю/не верю"...

Для Коновалова и особенно для Ковалева – это подстава.
А что значит этот взрыв и результаты следствия для Вас - решите для себя.»


5. Высновы:
  Пасля матэрыялу, які я прагледзела, пасля усіх каментараў, якія прачытала, адчула проста стомленнасць. Я на 1000 адсоткаў цяпер упэўненна, што доказы ліпавыя і ні трасцы тут не даказана. Проста шкада, шчыра шкада тых люзей ,якія гэтага не разумеюць, якія шчыра хочуць растраляць невіноўных. Дзе справядлівасць?...
   Ведаю, што шмат чалавек наведаюць гэта блог. Проста цікава было бы даведацца вашае меркаванне па гэтай справе: А як вы лічыце, хто ж ініцыятар усяго гэтага, і хто ж насамрэч віноўны?...