1.1.
Вызначэнне
археалогіі як навукі.
Археалогія –
навука, якая вывучае гістарычнае
мінулае чалавецтва па
рэчавых помніках. Археалогія –
гэта раздзел гістарычнай
навукі. Асаблівую роль
археалогія мае ў навуковай рэканструкцыі дапісьмовай
гісторыі (99,998% усёй
гісторыі чалавецтва).
Паводле прадмета даследавання
археалогія можа падзяляцца на
першабытную (дапісьмовую) і
протагістарычную (пісьмовую), а таксама антычную, сярэднявечную, індустрыяльную
і інш.
Пры гэтым
вызначэнне мяжы паміж
“дагісторыяй” і “гісторыяй”
вызначаецца вучонымі розных краін
па-рознаму ў залежнасці
ад часу з’яўлення пісьмовых
крыніц. Важнае значэнне ў
вывучэнні першабытнай гісторыі
мае этналогія. Прынцып рэканструкцыі
мінулага з дапамогай
этналогіі заснаваны на перакананні, што
некаторыя рысы гаспадарскі,
грамадскага ладу, матэрыяльнай і
духоўнай культуры, засведчаныя
ў традыцыйных грамадскіх супольнасцях сучаснасці, у далёкім
мінулым былі характэрны для ўсяго
чалавецтва. Археолаг выкарыстоўвае
даныя этналогіі пасля
глыбокага аналізу з
улікам канкрэтнага гістарычнага
кантэксту старажытнай эпохі. Акрамя
этналогіі, важнымі крыніцамі
вывучэння першабытнай гісторыі
з’яўляюцца даныя лінгвістыкі, палеантрапалогіі.
1.2. Гісторыя археалогіі.
Узнікненне археалогіі
пачалося з эпохі, калі
людзі сталі разглядаць
рэчавыя помнікі як
сведчанні гісторыі чалавецтва.
Першым народам, які
звярнуў увагу на
помнікі мінулага, былі грэкі.
Герадот апісвае егіпецкія
піраміды і пасяленні
на пáлях на
возеры Празіас ў Македоніі,
матэрыяльную культуру скіфаў
і старажытныя пахаванні кімерыйскіх цароў. У “Археалогіі”
Фукідзіда (першыя 23 главы кнігі І) зроблена спроба шляхам аналізу старажытных
звычаяў і рэчавых помнікаў рэканструяваць старажытную гісторыю Грэцыі. У эпоху
элінізму шырокае распаўсюджванне атрымаў
асаблівы від літаратуры –
“перыэгесіс”, альбо апісанне
вучонымі вандроўнікамі краін, гарадоў і
галоўных помнікаў мінулага.
Класічным творам перыэгетычнай літаратуры з’яўляецца
“Апісанне Эліады” Паўсанія
(ІІ ст. н. ч.). Зварот
да мінулага выклікаў цікаўнасць
да узораў старажытнай
культуры. Пачалося калекцыянаванне старажытных рэчаў. Страбон
(66 г. да
н. ч. –
24 г. н. ч.)
паведамляе, што ў яго
час адбывалася разрабаванне
старажытных грабніц ў Карынфе з мэтай
здабычы прадметаў для продажу калекцыянерам. Ёсць звесткі аб
збіранні ў Сярэднявеччы
франкамі старажытнага рымскага посуду. Свецкія
і царкоўныя дзеячы
займаліся зборам калекцый
старажытнага начыння, каштоўных камянёў, манет і інш.
У
эпоху Адраджэння захапленне Антычнасцю ахапіла шырокія кругі грамадства. Імкненне
да калекцыянавання асабліва
праявілася ў Італіі
ў апошніх дзесяцігоддзях XV
ст. і асабліва
ў XVI ст.
Пачатак гэтаму захапленню паклалі
папы Сікст IV і Юлій ІІ. У 1506 г. папа Юлій ІІ пабу-даваў у Бельведэры ў
Ватыканскім палацы спецыяльны двор для антычных статуй. У
1515 г. Леў
Х выдаў дэкрэт,
які абавязваў кожную
знойдзеную падчас раскопак рэч прадстаўляць папскаму ўраду. Папа Павел
ІІІ заснаваў камісарыят
старажытнасцяў і распачаў
раскопкі ў церамах
Каракалы.
Першыя
спробы сістэматызацыі археалагічнага матэрыялу былі зроблены ў эпіграфіцы.
Эпіграфіка, як вобласць археалогіі, першай аформілася як самастойная
навука. У 1603
г. гейдэльбергскі прафесар
галандзец Грутэр выдаў зборнік,
які ўтрымліваў 12
тысяч надпісаў, пераважна
на латыні. Бернард дэ
Манфакон (1655 –
1741) надрукаваў шмат
навуковых прац, сярод якіх найважнейшая – “Старажытнасці, прадстаўленыя
і растлумачаныя ў малюнках”
(у 15 тамах).
У гэтай працы
Манфакон аб’яднаў увесь разнастайны
антыкварны матэрыял, абагульніў
вынікі навуковых даследаванняў
антыквараў розных краін і ўпершыню прадставіў грэчаскія і рымскія старажытнасці
ў адзінстве.
У 1711
г. пачаліся раскопкі
Геркуланума, а ў
1748 г. –
Пампеяў. Нягледзячы на тое,
што спачатку яны
насілі варварскі характар
і суправаджаліся разбурэннем
помнікаў, менавіта тут
зарадзіліся ідэі навуковага падыходу да раскопак.
Больш за
ўсё садзейнічалі прагрэсу
класічнай археалогіі ў
XVIII ст. сачыненні двух
класікаў – графа
Кэлюса (1692 –
1765) і Іагана
Іоахіма Вінкельмана (1717 –
1768). Сямітомная праца
Кэлюса “Зборнік егіпецкіх, этрусскіх, грэчаскіх
і рымскіх старажытнасцяў” утрымлівае
класіфікацыю старажытных рэчаў па матэрыялу, мастацкіх формах і
адметнасцях. Асноўная праца Вінкельмана – “Гісторыя мастацтва старажытнасці”
паклала пачатак навуковаму даследаванню
помнікаў антычнага мастацтва.
Вінкельмана называлі “бацькам
археалогіі”, паколькі пад
археалогіяй тады разумелі
вывучэнне помнікаў мастацтва . У 1753 – 1756 гг. быў заснаваны і адчынены
Брытанскі музей у Лондане, які стаў
адным з самых
вялікіх збораў археалагічных
знаходак. У 1804 г.
у Парыжы была
заснавана Кельтская акадэмія
(у 1814 г.
Нацыянальнае таварыства антыквараў Францыі). У 1834 г. Грэцыя абвесціла
ўсе знойдзеныя на яе тэрыторыі
старажытнасці нацыянальнай
спадчынай усіх элінаў.
У
ХІХ ст. была навукова абгрунтавана “сістэма трох вякоў”. Зрабіў гэта дырэктар музея
ў Капенгагене Крысціян-Юргенс Томсэн
(1788 – 1865). Томсэн не вызначаў ніякіх дат, ён
паказаў змену розных стадый развіцця ў вытворчасці прылад.
“Сістэма трох вякоў”
прадстаўлена ў 1816 – 1819 гг. Томсэн
падзяліў прылады па
матэрыялу, з якіх
яны былі зроблены,
і вызначыў адносную храналогію
рэчаў. Атрымалася тры
стадыі развіцця прылад працы – ад
каменных да бронзавых і жалезных.
Перыядызацыя “трох
вякоў” аказала вялікі
ўплыў на развіццё
археалагічнай навукі ў Еўропе, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Яе
прыхільнікамі з’яўляліся заснавальнікі
Віленскага музея старажытнасцяў браты Тышкевічы, у прыватнасці Яўстафій
Тышкевіч, які ў 1843 г. з мэтай археалагічнага
даследавання наведаў Данію,
Швецыю, Фінляндыю. Пералік калекцыі Віленскага музея дазваляе сцвярджаць,
што прыярытэтным накірункам
з’яўлялася не толькі
збіранне ўласна літоўскіх
і беларускіх старажытнасцяў, але
і старажытнасцяў іншых
краін – традыцыя,
якая цалкам упісваецца ў
сусветную практыку.
Сэр
Джон Леббак (лорд Эвбюры) (1834 – 1913) аказаў значны ўплыў на развіццё
археалогіі каменнага веку. У кнізе Леббака “Дагістарычны час” (1865) упершыню
былі выкарыстаны тэрміны “палеаліт” і “неаліт”. Верхні палеаліт
як асобную эпоху
ў развіцці чалавецтва
ўпершыню вылучыў Эдуард Лартэ (1801 – 1871). Перыядызацыю каменнага веку
зрабіў вучань Лартэ Габрыэль дэ Марцілье (1821 – 1898). Паводле Марцілье, эпохі
палеаліту атрымалі назву
шэль, ашэль, мусцье,
салютрэ, мадлен. У
1875 г. Марселіно дэ
Саўтуола пачаў раскопкі
пячоры Альтамір у
Іспаніі, было распачата вывучэнне
палеалітычнага наскальнага жывапісу.
Напрыканцы ХІХ ст. актыўна пачалі раскопвацца помнікі антычнасці . Важныя адкрыцці
былі зроблены падчас
раскопак сталіцы старажытнай Асірыі
– Нінэвіі –
сэрам Осцінам Генры
Лэйярдам (1817 –1894),
дзе было знойдзена
больш 20 тыс.
клінапісных таблічак .
Адкрыццё бронзавага
веку належыць шведскаму
археолагу Оскару Мантэлеусу (1843
– 1921) .
У 1871
г. Генрых Шліман
(1822 – 1890)
пачаў раскопкі старажытнай Троі на
пагорку Гісарлык (Турцыя).
Тут ён правёў
чатыры палявыя экспедыцыі (1871 – 1873, 1879, 1882 – 1883,
1889). Паміж кампаніямі ён праводзіў раскопкі
ў Мікенах і
на Ітаке (1874
– 1876), у
Архамэне (1880 –
1881), Цірынфе (1884 –
1885). У выніку
20-гадовых раскопак Шліман
адкрыў невядомы дагэтуль Эгейскі
свет дагамераўскай Грэцыі. Дзякуючы Шліману, археалогія стала самай папулярнай
тагачаснай навукай у Еўропе [11, с. 28]. Англійскі археолаг сэр Артур Эванс
(1851 – 1941) пачаў свае даследаванні на в. Крыт у 1900 г. Ён адкрыў рэшткі
вялікага палаца, які назваў палацам
Мінаса [11, с.
28]. Навуковец даказаў,
што ў эпоху
бронзавага веку Крыт з’яўляўся цэнтрам Эгейскай цывілізацыі.
У ХХ
ст. былі зроблены
важныя адкрыцці агульначалавечай спадчыны,
сярод якіх варта
вылучыць стаянкі першабытных
людзей, даследаваных сям’ёй
Лікі ва Ўсходняй
Афрыцы (з 1959
г.) [10, с.
118 – 119].
Помнікамі археалогіі
сусветнага значэння з’яўляюцца:
адкрытая ў 1922
г. грабніца фараона канца XVIII дынастыі Тутанхамона (археолаг Г.
Картэр); “падземнае войска” імператара
Шы-Хуана, заснавальніка дынастыі
Цынь, якое раскопваецца з 1974 г.; грабніца македонскіх цароў, у тым
ліку Філіпа ІІ (археолаг Маноліс Андранікас, 1977 г.); адкрыццё “лёдавага
чалавека” у аўстрыйскіх Альпах, які
жыў 3300 гадоў
да н. ч.
(1991 г.) і шматлікія
іншыя [6]. Вялікія
поспехі дасягнуты ў
вывучэнні антычнай, кельтскай, славянскай і
іншай археалогіі. Археалагічныя
даследаванні праводзяцца ў зоне вечнай мерзлаты, у пустынях, пад
вадой, на горных плато і паўсюдна робяцца важныя гістарычныя адкрыцці.
Археалагічныя
помнікі вельмі шматлікія.
Розныя і іх
класіфікацыі. Агульнапрызнаным з’яўляецца іх раздзяленне на два асноўных
віды: пасяленні і пахавальныя
збудаванні. Да іншых
відаў належаць вытворчыя збудаванні і помнікі духоўнага
жыцця. Яны могуць знаходзіцца як у рысе пасяленняў (рамесныя
майстэрні, храмы, алтары),
так і за
іх межамі (горныя
выпрацоўкі, каменаломні, арашальныя
сістэмы, капішчы, наскальныя выявы, каменныя стэлы і інш.).
Пасяленні. “Пасяленне”
– вельмі шырокае
паняцце. Ім пазначаюць любое больш-менш
працяглае пражыванне людзей
на адным месцы.
Па спосабу ўладкавання яны
падзяляюцца на неўмацаваныя
і ўмацаваныя. Першыя – гэта стаянкі
і селішчы. Стаянкі – гэта, як правіла, месцы жыцця і дзейнасці першабытных
людзей (палеалітычныя стаянкі, пячорныя стаянкі, неалітычныя стаянкі, стаянкі
эпохі бронзы). Селішчы – гэта неўмацаваныя пасяленні больш позніх эпох, у тым
ліку Сярэднявечча.
Да ўмацаваных
пасяленняў належаць гарадзішчы.
Паняцце “гарадзішча” дастаткова
шырокае. Спачатку гарадзішчамі
называліся рэшткі старажытнарускіх гарадоў,
зараз пад тэрмінам
разумецца больш шырокае кола
помнікаў (руіны антычных
гарадоў, сярэднеазіацкіх крэпасцей, замкаў і
інш. помнікаў). Галоўнай
асаблівасцю гарадзішчаў з’яўляюцца рэшткі абарончых
умацаванняў (валоў, ірвоў,
і іншых фартыфікацыйных збудаванняў). Часам
сустракаюцца пасяленні змешанага
характару.
Напрыклад, старажытнабеларускія гарады
мелі дзяцінец, антычныя
– акропаль, сярэднеазіяцкія –
цытадэль. Усё гэта
– умацаваныя часткі.
Вакол гэтых цэнтраў размяшчаліся
неўмацаваныя часткі (напрыклад,
для старажытнабеларускага горада
звычайна сістэма дзяцінец-пасад).
Стаянкі. Большасць
палеалітычных пасяленняў – гэта стаянкі, напрыклад, Тэра Амата (Францыя,
эпоха ашэль), Кіік-Коба і Шайтан-Коба (Крым,
Украіна, эпоха мусцье),
Бердыж і Юравічы
(Беларусь, верхні палеаліт).
Селішчы. З
эпохі мезаліту адбываецца
дыферэнцыяцыя пасяленняў, што звязана
з умовамі развіцця
асобных культур. На
Блізкім Усходзе і поўдні
Сярэдняй Азіі ў
эпоху мезаліту з’яўляюцца
пасяленні з глінабітнымі
дамамі – Чатал-Хююк
(Турцыя), Джэйтун (Туркменія)
і інш. Для жалезнага веку Беларусі звычайны падзел:
умацаванае гарадзішча – неўмацаванае паселішча. У антычную эпоху і
сярэдневякоўе практычна паўсюль з’яўляюцца
выразныя адрозненні паміж
сельскім пасяленнем (селішча)
і гарадскім (гарадзішча, град).
Гарадзішчы. Некаторыя
старажытныя гарадзішчы з’яўляліся
пачатковымі пасяленнямі на месцы будучых гарадоў (Полацк, Віцебск,
Браслаў і інш.). Гэтыя гарадзішчы нярэдка захоўвалі сваю назву і пасля
станаўлення горада. Больш складаным
з’яўляецца справа з
гарадамі разбуранымі і закінутымі
яшчэ ў старажытнасці. Многія
з іх ідэнтыфікуюцца з
пісьмовымі крыніцамі. Але
ёсць выпадкі, калі
адкрытае археолагамі гарадзішча існуе пад
назвай сучаснага паселішча,
паблізу якога яно
размешчана, напрыклад, гарадзішча Свіла 1 (Беларусь), гарадзішча на
востраве Беразань (Украіна, магчымы старажытны Барысфен) і інш.
Пахавальныя збудаванні.
Старажытныя могілкі (некропалі
ці могільнікі), калі
яны належалі аседлай
культуры, заўсёды размяшчаюцца побач з
пасяленнямі. Качавыя культуры,
як правіла, вывучаюцца
па могільніках, таму што
сляды стаянкі (зімніка)
выявіць вельмі складана.
Формы
пахавальных збудаванняў вельмі разнастайныя. Грунтовыя пахаванні
не маюць якіх-небудзь
выразных прыкмет на паверхні:
яны ўпершыню з’яўляюцца
ў мусцьерскі час
у пячрах і
гротах (Цешык-Таш,
Узбекістан; Шанідар, Ірак
і інш.), вядомы
ў верхнім палеалітце (Мальта,
Сунгір і інш.)
і шырока распаўсюджаны
ў эпоху бронзы. Магчыма,
пасля пабудовы грунтовыя
могільнікі мелі нейкія прыкметы на паверхні, аднак да нашага
часу яны не захаваліся.
Курганы. Пачатковае
значэнне цюркскага тэрміна
“курган” – “гарадзішча”, а
дакладней – крэпасць. У гэтым значэнні яно сустракаецца ў летапісах да
XV ст. З
тых часоў і
да нашых дзён
яно мае значэне “магільны холм”.
Курганы –
гэта вельмі вялікае
кола помнікаў, таму
археолагі дэталізуюць назву: “доўгія
курганы”, “круглыя курганы”,
“каменныя курганы” і
інш. Памеры курганоў
вельмі розняца: ад
60 – 70
м у дыяметры
і 8 – 10 м вышынёй, да 2 – 3 м дыяметра і 0,3 – 0,5 м вышынёй.
Адзінкавыя курганы сустракаюцца рэдка, звычайна яны ўтвараюць могільнікі.
Дальмены,
менгіры і кромлехі.
З гэтых трох
груп помнікаў дакладна вядома, што
толькі дальмены (ад
брэтон. tol – стол, men
– камень) з’яўляюцца пахавальнымі
збудаваннямі. Дальмены ўяўляюць сабой вялікія збудаванні з буйных (да 2 – 3 м)
камянёў, якія нагадваюць скрыню, зверху перакрытую плоскай
каменнай плітой. Яны
з’явіліся ў эпоху
бронзы і сустракаюцца шырока
на Атлантычным узбярэжжы
Еўропы, Паўночнай Афрыцы, на
Каўказе і ў Крыме [9, с. 9].
Адносна менгіраў
(брэтон. men –
камень, hir –
доўгі) і кромлехаў (брэтон. krom
– круглы, lech – камень)
дакладна не высветлена
іх прыналежнасць да пахавальных помнікаў. Менгіры – гэта высокія (3 – 4
м) каменныя стэлы, якія
нярэдка аздабляліся выявамі.
Кромлехі – круглыя агароджы з
камянёў. Менгіры і кромлехі распаўсюджаны шырока ў эпохунеаліту
і бронзы. Вядомы
на тлантычным узбярэжжы,
Каўказе, у Сярэдняй Азіі,
Паўднёвай Сібіры і інш.
Кенатафы.
Кенатафам у археалогіі называецца курган з усімі знешнімі прыкметамі
пахавальнага збудавання, але
без усялякіх слядоў
пахавання. Верагодна, кенатафы
будаваліся ў тым
выпадку, калі чалавек загінуў далёка ад дома.
Грабніцы, маўзалеі
і склепы. Гэтая
катэгорыя помнікаў з’яўляюцца рэдкімі. Іх
будавалі для асоб,
якія займалі адметнае
сацыяльнае становішча. Самыя
вядомыя з іх
– піраміды фараонаў
у Егіпце, грабніцы ханьскіх і мінскіх імператараў у
Кітаі, усыпальні інкскіх правадыроў і інш.
Помнікі вытворчай
дзейнасці. Гэта ў
першую чаргу старажытныя шахты, арашальныя сістэмы,
закінутыя майстэрні і інш.
Скарбы. У археалогіі скарб
– гэта не толькі
каштоўныя рэчы, закапаныя
ў зямлі, схаваныя
ў мурах і
інш. Скарб –
гэта ў тым
ліку і бронзавыя, шкляныя,
каменныя рэчы, якія
мелі вялікую каштоўнасць
у эпоху свайго абарачэння.
Архітэктурныя
і выяўленчыя помнікі. Іх вывучэнне палягае на сутыку археалогіі
і мастацтвазнаўства. Аднак любое
рэстаўрацыйнае даследаванне
помнікаў архітэктуры немагчыма без археалагічных раскопак.
Каменныя стоды
і петрогліфы. Каменныя
стоды нярэдка не
маюць адрозненняў ад менгіраў.
Тым не менш,
у шэрагу выпадкаў
гэта асобная група помнікаў.
Петрогліфы (лат. petros
– камень, glyphos
– знак) сустракаюцца шырока.
Падводныя
помнікі. Да іх належаць затанулыя караблі, старажытныя хвалярэзы, гарады, якія
ў сілу розных абставін апынуліся пад вадой. Даследаванне і ахова такіх помнікаў
рэгламентуюцца ЮНЭСКА [9, с. 11 – 13].
1.5. Археалагічныя
разведкі і раскопкі.
Археалагічная разведка – навуковае абследаванне
помнікаў археалогіі з
мэтай выяўлення і
першаснага вывучэння новых,
а таксама асэнсавання
на сучасным узроўні
ужо вядомых літаратурных і
архіўных звестак аб
іх. Праводзіцца паводле Дазволаў (Адкрытых лістоў) у
маршрутных умовах колькасцю не менш за 2
чалавекі, сумесна з
мясцовымі жыхарамі. Адкрытыя
помнікі фатаграфуюцца, наносяцца
на планы маштабам 1 : 500 см ці 1 : 1000 см. Афармляюцца пашпарты,
у якіх указваюцца
мясцовыя назвы ўрочышчаў,
рэк, азёр, прыводзяцца прывязкі
да бліжэйшых населеных
пунктаў. Апытанне мясцовых жыхароў
мае вялікае значэнне,
паколькі на тэрыторыі
Беларусі многія старажытныя помнікі,
у прыватнасці курганы,
маюць мясцовыя назвы “французскія
могілкі”, “шведскія могілкі”,
“валатоўкі”, “капцы” і інш.,
гарадзішчы нярэдка фігуруюць
пад назвамі “княжая
гара”, “царкавішча”, “гарадзішча”
і інш. Усе яны маюць легенды і паданні, звязаныя з гэтымі назвамі. У выніку
археалагічнай разведкі ствараюцца археалагічныя карты пэўных
тэрыторый з мэтай
уліку, аховы і
даследавання адкрытых помнікаў.
Візуальныя разведкі
ставяць мэтай вызначэнне
найбольш тыповых знешніх прыкмет
археалагічных помнікаў. Так,
на тэрыторыі Беларусі стаянкі эпохі
палеаліту і мезаліту
знаходзяцца, як правіла,
на другой над-поймавай
тэрасе на вышыні
10 – 30
м над летнім
узроўнем вады ў эках,
больш познія помнікі
– на першай
тэрасе вышынёй да
10 м [12,
с. 49].
Могільнікі могуць
знаходзіцца ў розных
месцах, іх фіксацыя
магчыма па знешніх прыкметах ці з
дапамогай іншых метадаў археалагічнай разведкі.
Візуальная разведка
дазваляе вызначыць размяшчэнне
паселішчаў жалезнага веку і Сярэднявечча на месцы ўзараных палёў.
Культурны пласт паселішчаў, як правіла,
мае колер, які
адрозніваецца ад агульнага
фону ўзараных палеткаў. На
паверхні ворыва можна
знайсці рэчы, пераважна фрагменты керамічных
вырабаў. Гарадзішчы жалезнага
веку, як правіла, размешчаны на
пагорку, і маюць
плоскую, як бы
зрэзаную вяршыню, цёмны, амаль
чорны культурны пласт
і рэшткі абарончых
валоў па краю пляцоўкі.
Аэрафотаздымка –
гэта першаснае даследаванне
мясцовасці з паветра пры
дапамозе фота- ці
відэакамеры. Падчас аэрафотаразведкі праводзіцца фотаздымка
ландшафта ў трох
вымярэннях (стэрэаздымка). З вышыні
птушынага палёту бачна
тое, чаго нельга
заўважыць з паверхні зямлі. Метад
вельмі важны ў
г. зв. аграрнай
археалогіі пры даследаванні
старажытных меліярацыйных сістэм,
палёў і інш.
З дапамогай гэтага метаду ў 1956
г. быў адкрыты этрускі горад Спіна, без правядзення раскопак быў
зняты план рымскай
віллы у Дытчлэй
каля Шэрбюры (Оксфардшыр, Велікабрытанія), з
1945 г. у Італіі было
адкрыта звыш 200 неалітычных пасяленняў,
дзесяткі сярэднявечных пахаванняў, старажытныя палі, дарогі і інш.
[11, с. 74].
Электраразведка і
магнітаразведка. Дазваляюць вызначыць
аб’екты, якія знаходзяцца ў пласце глебы і нават ніжэй яго. Тым самым
значна эканоміцца час на
пошук макрааб’ектаў (рэшткаў
абарончых муроў, падмуркаў
будынкаў, розных прадметаў і інш.).
Метад электраразведкі заснаваны
на ўласцівасці зямлі
праводзіць электрычны ток. Аднак кожная структура праводзіць ток
па-рознаму (гор-ныя пароды, гліна,
пясок, глеба). Гэта
залежыць ад удзельнага
супраціўлення рэчыва. Электраразведавальная апаратура
вымярае супраціўленне тока, які
прапускаецца паміж уведзенымі ў зямлю электродамі. Калі паміж электродамі ў
зямлі няма ніякіх
інародных уключэнняў, то
супраціўленне будзе адпавядаць характару глебы. Калі супраціўленне
большае ці меншае, значыць у зямлі схавана іншае плотнае цела (напрыклад,
рэшткі каменнай ці цаглянай муроўкі) [9, с. 45 – 46].
Падводная
разведка і падводная археалогія – гэта галіна археалогіі, якая займаецца
вывучэннем старажытных аб’ектаў,
затопленых вадой. На тэрыторыі
Беларусі знаходзяцца каля
100 гідраархеалагічных помнікаў.
Вынікі археалагічных
разведак прадстаўляюцца ў
археалагічных справаздачах і навуковых
публікацыях. Інфармацыя аб
археалагічных помніках сістэматызуецца і, па меры накаплення матэрыялаў,
публікуецца ў зводах археалагічных помнікаў, археалагічных картах. Найбольш
поўны і сістэматызаваны даведнік культурнай
і гістарычнай спадчыны
Беларусі пабачыў свет у 1984 – 1988 г. у Мінску пад назвай “Збор
помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”.
У кнігах серыі “Памяць” (выдаецца
з 1985 г.)
утрымліваюцца звесткі аб
найбольш знач-ных помніках
археалогіі па кожнаму раёну Рэспублікі Беларусь.
Дазвол,
альбо Адкрыты ліст – гэта афіцыйны дакумент, які выдаецца Інстытутам гісторыі
Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі на права правядзення археалагічных раскопак і
разведак. Усе самавольныя раскопкі без
Дазвола забаронены. У
залежнасці ад характару
і маштабу работ
Дазволы бываюць чатырох форм.
Форма
№ 1 дазваляе даследчыку праводзіць любыя
віды археалагічных раскопак
і тапаздымку плана
аб’ектаў на выз-начаным
археалагічным помніку (ці
некалькіх пазначаных у
Дазволе помніках).
Форма
№ 2 дазваляе праводзіць археалагічную разведку з част-ковым раскрыццём
невялікіх участкаў культурнага пласта .
Форма №
3 дае права
разведак без правядзення
раскопак, дазваляецца паверхневы збор
пад’ёмнага матэрыяла, здымкі
плана і фатаграфаванне
аб’ектаў.
Форма №
4 выдаецца найбольш
вопытным археолагам на
права правядзення экстраных выратавальных работ у зоне будаўніцтва,
пабудовы ГЭС, пракладкі дарог,
траншэй і інш.
Дазвол выдаецца на
адзін калян-дарны год.
Археолаг мае права
атрымання Дазволу па
форме № 1
толькі пасля правядзення работ па форме № 3 і № 2, г. зн. фактычна
толькі пасля абароны справаздач на трэці год паспяховай самастойнай працы.
1.6.
Культурны пласт і стратыграфія.
Культурны
пласт – гэта прынятая ў археалогіі
і геалогіі назва
пласта зямлі, які
ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. Культурны пласт
мае сваю кансістэнцыю (глі-на,
гумус, вуголле, пясок,
трэскі, гной, будаўнічы
друз і інш.),
структуру (шчыльную, рыхлую, камкаватую
і інш.), часам
спецыфічны пах. У
куль-турным пласце захоўваюцца
рэшткі жытлаў, гаспадарчыя
пабудовы,
помнікі манументальнага дойлідства,
прадметы матэрыяльнай культуры.
На фарміраванне
пласта паўплывае інтэнсіўнасць
жыцця і род
дзейнасці
людзей, працягласць
пражывання, знешнія абставіны
(войны, надвор’е) ііншыя фактары [5, с. 356].
Стратыграфія. Вывучэнне
культурных напластаванняў стварыла асобую групу
метадаў, якія называюцца
стратыграфічнымі (лац. stratum
– пласт). Стратыграфія – гэта метад вызначэння адноснай храналогіі
помніка па размяшчэнні яго культурных напластаванняў. Існуе вертыкальная
і гарызантальная стратыграфія.
Вертыкальная стратыграфія – гэта вызначэнне храналогіі прапластак ад
больш ранняй да больш позняй у
вертыкальным разрэзе культурнага
пласта. Гарызан-тальная –
вызначэнне, якая частка аднапластнага пасялення ўзнікла раней, а якая
пазней. Пры пабудове
адноснай храналогіі і
перыядызацыі выка-рыстоўваецца “стратыграфічная калонка”
– паслядоўнасць пластоў
з “ніжняй” датай (самай
старажытнай) і “верхняй датай” –
самай позняй.
1.7. Камеральная
апрацоўка археалагічнага матэрыялу.
Камеральная апрацоўка археалагічнага матэрыяла
– важны этап
археалагічнага даследавання. Пачынаецца
ў працэсе раскопак.
Пасля раскопак усе
рэчы пераглядаюцца,
групіруюцца паводле матэрыялу,
з якога яны
выраблены, асобна
апрацоўваюцца масавыя і
індывідуальныя знаходкі. Складаецца
ці ўдакладняецца вопіс масавых
і індывідуальных знаходак
(гл. Дадатак 2). Замалёўваюцца ўсе
найбольш цікавыя артэфакты,
усе індывідуальныя знаходкі. Адбіраюцца
рэчы, якія патрабуюць
кансервацыі ці рэстаўрацыі.
Напрыклад, жалезныя
вырабы апрацоўваюцца
рэстаўратарамі і пасля
кан-сервацыі адмысловымі хімічнымі
рэчывамі перадаюцца на
захоўванне ці экспанаванне ў
музей. Працэс рэстаўрацыі суправаджаецца фотафіксацыяй усіх асноўных
стадый працэсу. Рэчавы
комплекс апісваецца, пасля чаго робяцца археалагічныя класіфікацыі
і тыпалогіі артэфактаў.
Паколькі
археолаг, як правіла, мае справу з вялікай колькасцю матэрыялаў, то працэс
яго класіфікацыі з’яўляецца
вельмі важным. Напрыклад,
пасля аднаго сезону раскопак
у Полацку даводзіцца
мець справу з
10 – 30
тыс. масавых знаходак. Пасля
правядзення камеральнай апрацоўкі
археала-гічнага матэрыялу археолаг можа зрабіць гістарычныя высновы аб
ступені развіцця тэхналогій, стадыі развіцця грамадства, культурных сувязях і
г. д. у вывучаемы час.
Трасалогія і
мікраструктурны аналіз дазваляюць
высветліць асаблівасці ўжывання
тых ці іншых прылад працы, склад матэрыялу, асаблівасці тэхналогій яго
ўтварэння. Трасалогія вывучае
сляды ўздзеяння іншародных
прадметаў на матэрыял,
а мікраструктурны аналіз
дазваляе вызначыць склад
матэрыялаў. Гэтымі метадамі ўсебакова даследаваны многія унікальныя артэфакты.
Мадэляванне ў
археалогіі залежыць ад
метадалагічнай асновы. Яно прысутнічае на
ўсіх этапах археалагічнага даследавання.
Вельмі важным з’яўляецца вызначэнне
прычыны назіраемай з’явы.
Археолаг стварае мадэлі,
якія тлумачаць тыя
ці іншыя з’явы. Падчас
археалагічнага мадэлявання трэба
ўлічыць усе дробныя
факты, каб стварыць
агульную карціну. Бывае, маленькае
неўлічанае звяно інтэрпрытацыі
перакрэслівае ўсю логіку пабудовы
мадэлі [9, с. 223 –
225]. Мадэляванне неабходна
для стварэння гістарычых высноў.
1.8. Археалагічная
культура. Археалагічная культура
– гэта гістарычная
агульнасць археалагічных помнікаў,
якія існавалі на
акрэсленай тэрыторыі
прыкладна ў адзін
час і аднастайныя
па сваёй матэрыяльнай культуры, але
істотна адрозніваюцца ад
адначасовых помнікаў суседніх Абласцей.
Археалагічная культура
і этнас – гэта паняцці,
якія не заўсёды супадаюць. Падчас
гістарычных рэканструкцый археолаг
звяртаецца да этнаграфічнага матэрыялу.
Заўважана, што мяжа
рассялення эскімосаў Амерыкі цалкам
супадае з межамі
гаспадарча-культурнай арктычнай вобласці. Эскімосы
адзіныя ў расавых
адносінах. Дыялектнае чляненне мовы
не перашкаджае камунікаваць
прадстаўнікам эскімосаў з
Аляскі і Грэландыі. Адваротны
прыклад: індэйцы пуэбло.
Іх культура да
дробязяў падобная на ўсім арэале пражывання: ад паўднёва-заходніх штатаў
ЗША да Паўночнай Мексікі. Аднак
гавораць яны на
чатырох мовах юта-ацтэкскай
1.9. Метады
датавання ў археалогіі.
Метады датавання археаагічных
аб’ектаў падзяляюцца на
тры групы: гісторыка-філалагічныя (сведчанні пісьмовых
і выяўленчых крыніц),
археалагічныя (стратыг-рафічны, тыпалагічны
і інш.) і
прыродазнаўча-навуковыя
(археамагнітны, тэрмалюмінісцэнтны і інш.).
У археалогіі
выкарыстоўваюцца дзве сістэмы
датавання: адносная і абсалютная.
Адносная храналогія
– гэта вызначэнне
якая з двух
і больш рэчаў з’яўляецца найбольш
старажытнай. Адносная храналогія
выкарыстоўвае некалькі
метадаў, важнейшыя з
іх – гэта
тыпалогія і стратыграфія.
Тыпалогія асноўных рэчаў дазваляе
супаставіць кожную знойдзеную рэч з ужо вядомымі і
вызначыць, такім чынам,
час яе адноснага
датавання. Стратыграфічны метад
дазваляе вызначыць датаванне
рэчы па пласту,
у якім яна знойдзена.
Пласт звычайна ўтрымлівае
ніжняю і верхняю
даты, якія і вызначаюць інтэрвал існавання знаходкі.
Існуюць
і іншыя метады адноснага датавання. Астранамічны. Гэты
метад з’яўляецца пераходным
ад адноснай да абсалютнай
храналогіі. Паводле астранамічнага метаду
вызначаюцца перыяды кліматычных зменаў у залежнасці ад актыўнасці сонца,
накірунка арбіты Зямлі і
іншых прычын. Напрыклад,
нямецкі метэаролаг В.
Коппэн зрабіў адкрыццё, што перыяды павелічэння сонечнай актыўнасці
звязаны з міжледавіковымі
перыядамі, такім чынам,
робяцца спробы датавання ледавіковых перыядаў палеаліту.
Метад пылковага
аналізу. Некаторыя глебы
(торф, пясок) добра захоўваюць пылок
раслін. Мікраскапічным аналізам
магчыма вызначыць віды раслін
і склад флоры
той ці іншай
эпохі. Вучоныя вызначаюць,
да якой эпохі належыць той ці іншы пласт торфа. Паводле пылковага
аналізу вызначаны змены клімату ў Еўропе ў пасляледавіковы перыяд [11, с. 66].
Метад хімічнага
датавання. Косткі, якія
захоўваюцца ў зямлі,
успрымаюць з глебавых вод фтор. Чым больш старажытная костка, тым больш яна
захоўвае фтора. Косткі, узрост якіх 1,5 – 2 тыс. гадоў, маюць 0,3 –
0,5% фтора.
Метад вымярэння
ўзроўня марской паверхні
быў прапанаваны геолагамі. Заснаваны
на ўласцівасці розных участкаў
зямной паверхні павышацца
альбо паніжацца над
узроўнем мора ў
ледавіковы і пасляледавіковы час.
Прыстасаванне чалавека да
гэтых змен фіксуецца
археолагами.
Абсалютная
храналогія – гэта вызначэнне ўзроста помніка ў каляндарных датах (дзень, год,
стагоддзе, тысячагоддзе). Тут выкарыстоўваюцца шмат метадаў.
Важнейшы метад
абсалютнага датавання –
дэндрахраналагічны. Заснаваны на вызначэнні ўзросту помніка па гадавых
колцах дрэў. Паводле дэндрахраналогіі
можна дакладна (да
1 года) вызначыць
час, калі дрэва было
зрублена
Метад палеамагнетызма заснаваны
на ўласцівасці гліны
захоўваць намагнічанасць. Гліна захоўвае інфармацыю аб магнітным полі
Зямлі ў час абпалу. Вызначаецца магнітнае
поле керамікі, якое
супастаўляецца з магнітным полем Зямлі ў той ці іншы час. Метад датавання
па радыёактыўнаму вугляроду
С14. Ізатоп вуглярода з
атамнай вагой 14
утвараецца ў атмасферы
ў выніку ўдзеяння
касмічных промняў.
Існаванне вугляроду ў
мёртвай тканіне пастаянна паніжаецца. Працягласць
існавання ізатопа вялікая,
паколькі паўраспад вугляроду роўны
5730 ± 40
гадоў ці 5568
± 30 (“перыяд
Ліббі”, які з’яўляецца эталонным).
Метад мае абмежаванне
– вызначэнне ўзросту, старэйшага за 60 тыс. гадоў [11, с.
71]. Гэты метад з поспехам ужываецца ў датаванні помнікаў
бронзавага і жалезнага
веку Беларусі, паколькі
культурны пласт гэтага
часу ўтрымлівае вялікую
колькасць арганічных рэчываў. Метадам радыёкарбоннага аналізу ў
2007 г. было вызначана датаванне ніжняга пласта полацкага гарадзішча VII ст. да
н. ч. – ІІІ ст. н. ч.
Комментариев нет:
Отправить комментарий