29.11.2012

Віцебск

 Сёння трапіла ў Віцебск. Амаль незапланавана і нечакана, затое неверагодна шыкоўна.

Трапіць аказваецца вельмі проста - галоўнае выйсці на трасу. Спын быў вельмі шыкоўным - літаральна праз колькі хвілін спынілася машына, і жанчына нават не паленавалася перакласці рэчы з задняга сядзення ў багажнік. Прышпільна. Таксама яна нас пачаставала манастырскай выпечкай і яблыкамі.

Віцебск - горад жоўтых ліхтароў, траскіх аўтобусаў і тралейбусаў і мілых вуліц. А таксама файных людзей і шчырай музыкі. Нездарма паехаць у гэты горад была мэта  - там ладзіўся кватэрнік з удзелам Кажаноў і Стася Сілкі. Ну, нечакала што ўсё будзе так прышпільна) Вельмі спадабалася, і  выкананне, і гэтая неверагодная і нават казачная атмасфера вечара, і некалькі нават знаёмых твараў (!), і такія класныя і шчырыя спевы. Карацей - выдатна.

Комментариев нет: