17.03.2012

З днём нараджэння, Наталька!



Гэты запіс цалкам і поўнасцю хачу прысвяціць толькі аднаму чалавеку, маёй даражэнькай стрыечнай сястрычцы Натальцы. 17 сакавіка 2012 года ёй паспяхова споўнілася аж 17 год. 
Наталька насамрэч вельмі добрая дзяўчына, можыце ў гэтым не сумнявацца і верыць мне на слова!_)

Яе погляд на жыццё па-сапраўднаму беларускі. Часам памяркоўная ў сваіх справах, але часам і занадта актыўная, за што ўжо і атрымлівала… Зацяты патрыёт Беларусі. Аматар беларускай мовы, і актыўны спажыўца трасянкі.
Ната яшчэ і добры музыкант. А менавіта - добрая акардыяністка. Праўда! І яшчэ яна вельмі добра спявае. Хто жадае паслухаць – прыязжайце ў касцёл Унебаўзяцця НПМ у нядзелю, і ў вас будзе такая магчымасць! 
Падаецца ўсім сарамлівай сціплай дзяўчынкай, але насамрэч можа і ў людным месцы выкінуць штосьці незвычайнае. Любіць размаўляць з выпадковымі людзьмі, асабліва з незнаёмымі ,асабліва адпускааць у іх адрас каментары :)  
Калекцыянер квіткоў, фантыкаў, дробязі і усялякіх іншых рэчаў у кішэнях.
Аматар музыкі. Калі не памыляюся ,зараз яе цяне на гурт Найтвіш. Менавіта яна вялікі час назад адкрыла для мяне многія як беларускія, так і замежныя гурты. 
Хоць і сапраўдны беларус, але паглыблена вывучае ангельскую мову. Якой трасцы яна ёй здалася невядома, але вучыцца старанна. Нават дадаткова ў рэпетытара. У будучым, напэўна, будзе паступаць у лінгвістычны. Шчыра веру што ў яе ўсё атрымаецца.)
Любіць халяву. А таксама здзеквацца над неразумнымі людзьмі (прабачце што так груба ,але як ёсць).
А яшчэ яна вельмі прыгожая і цікавая дзяўчына. Праўда, мінусам ёсць тое, што яна сапраўднае дзіця Інтэрнэта і што крыху ленаватая. Але думаю, што гэта проста часова.)
 Увогуле, віншую цябе, Наталька, з Днём Нараджэння. Жадаю ўсяго найлепшага, пабольш станоўчага і добрага ў тваім жыцці. І каб усе мары здзейсніліся. І ніколі не было сумнага і дрэннага настроя. А таксама жадаю, каб заўсёды твая вера, ў Бога ды й у светлую будучыню, заўсёды жыла і ішла побач з табой!)) 

Комментариев нет: