18.03.2012

«Навяртайцеся і верце ў Евангелле» (пар. Мк 1, 15).

спасылка на фота
     17-18 сакавіка ў катэдральным касцёле горада Менска адбылася чарговая сустрэча моладзі. Арганізатарам сустрэчы, як і ў мінулыя гады, стаў кс.Віталій Драздоўскі.
    Па праведзеных напрыканцы чуванння падліках, удзел у сустрэчы прынялі 456 чалавека, з 51 парафіі Беларусі.














   Чуванне праходзіла па вось такой праграме:

21.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
22.00 — спеў хору і падрыхтоўка да св. Імшы
22.30 — святая Імша
00.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
01.00 — сведчанні моладзі
01.15 — тэматычная сцэнка
02.00 — сведчанні моладзі
02.15 — Крыжовы шлях
03.00 — сведчанні моладзі
03.15 — пачастунак (кава, гарбата)
04.15 — сведчанні моладзі
04.30 — малітва Ружанца (хвалебная частка)
05.30 — Песні жальбы
06.00 — благаслаўленне на заканчэнне чування.


  Ужо сыходзячы з электрычкі паспелі ўбачыць знаёмыя твары. Ну, больш убачыла, безумоўна, Машка.
  Хоць і прыйшлі ранавата, але ўсё ж здзівілася, што моладзі так мала. З часам, праўда, яе значна пабольшала. 
  Чуванне прайшло нармалёва. Да трох гадзін зусім не хацелася спаць, трывала больш-менш бадзёра. Ну, пасля на ружанцы крыху галава пачынала сама сабой схіляцца, на песнях жальбах нават спяваць не засталося сіл. Тым больш што мае акуляры забрала сабе Маша, а самастойна без дадатковых вачэй з экрана я нічога не бачыла.
   Вельмі спадабалася адарацыя Нацсвяцейшага Сакрамэнту, якая праводзілася моладдзю з Барысава. Шыкоўнейшыя разважанні наконт 7 смяротных грахоў. Сапраўднае люстэрка, у якім пазнаеш і сябе. Кранула, праўда.
  Крыжовы шлях здзівіў сваёй хуткасцю, з якой мільгануў і скончыўся. У ім было шмат разважанняў і цішыні ,але зусім мала малітвы. У нас у парафіі праводзіцца зусім інакш, гэта адназначна. 
спасылка на фота
  Спадабаліся сведчанні людзей, асабліва хлопца, які прадстаўляў Нэакатуэменат, і жынчыны з легіёна Марыі. Дарэчы, я таксама ўскосна належу да гэтага легіёна. Ужо другі год як я адмаўляю малітву ў інтэнцыі беатыфікацыі Фрэнка Даффа. У будучым, спадзяюся што нарэшце дайду да іх і змагу стаць іх удзельнікам :)
  
   Мяне вельмі здзіўляе, шакіруе і непакоіць той факт, што моладзь едзе з рознымі цэлямі на гэту сустрэчу. Многія едуць насамрэч правесці час з Богам. а многія - проста пасядзець пабалакаць на ніжнім паверсе. Як так? Сэнс тады ехаць?.. Калі б мне выпала падзяліць колькасць людзей у адсотках, колькі хто дзе праводзіць, я бы падзяліла пароўну.  50 % на малітве, 50% - проста баўленне часу. І ведаеце, што сама недарэчнае? уявіце. Цішыня. Катэдра, крыху прыцішанае святло. Ідзе крыжовы шлях, 12-13 стацыя. Усе ў касцёле стаяць на каленях і мааўчаць. і тут, з гэтага -1га паверха дружны ўзрыў смеха. Хіба так павінна быць?!...













    

Комментариев нет: