07.02.2012

паспець за часам

  Як часта мы жывём цяперашнім днём? Усё некуды спяшаемся, клапоцімся аб нечым непарэбным, бясконца вырашаем праблемы і гонімся за грашыма. У такой пагоні мы зусім забываемся пра нашых бацькоў, дзяцей, родных... Як часта бацькі з сумам і здзіўленнем азначаюць, што іх дзеці ўжо выраслі, як часта мы заўважаем як пасталелі нашыя бацькі, як шмат хварэюць і застаюцца ў самоце нашыя дзядулі і бабулі?...

   Прызнаюся, сама часам не паспяваю за часам. Трэба праверыць пошту у Інтэрнэце, сустрэцца з сябрамі, пачытаць кніжку ці паглядзець які небудзь фільм. Таксама абавязкова трэба проста пасядзець у кампутары і тэлевізары, зрабіць у рэшце рэшт нейкія справы, ды й яшчэ цэлы шэраг паўсядзённых клопатаў. Пасля такога спісу наўрад застанецца час каб проста азірнуцца вакол, падзякаваць людзям, якія побач за тое, што яны побач, удзяліць ім некалькі хвілінак.
   Жыццё так уладкавана, што прыходзяць новыя людзі у гэты свет, нехта адыходзіць... Мы з радасцю вітаем людзей якія нараджаюцца, радуемся ім, і нам здаецца, што у нас на вачах пройдзе жыццё гэтага чалавечка, што мы правядзём з ім шмат шчаслівых гадзін.  Цяжэй калі нас пакідаюць. Заўсёды невыносна цяжка калі цябе пакідае нехта родны, дарагі для цябе. Тады адразу абуджаецца сумленне. Яно напарыста нашэптвае нам тыя моманты, у якіх мы вялі сябе дрэнна, тыя крыўды за якія не паспелі папрасіць прабачэння, тыя заўвагі, можа і памылковыя, што зрабілі, і той дарэмна праведзены час, які мы змарнавалі, хаця мы і маглі быць побач...
   Недзе прачытала такое выказванне : "жыві кожны дзень - як апошні". Сапраўды, калі ўявіць што заўтра жыццё скончыцца для цябе, успамінаеш усё тое, што зрабіў, сказаў, учыніў не так, і узнікае жаданне справіць... мы робім столькі дурных учынкаў, столькі ўсяго адкладаем! то нам смеласці не стае, то настрою, то яшчэ чаго! дык можа варта падумаць і ўявіць: а што, калі наступны дзень будзе апошнім??..

Комментариев нет: