08.01.2012

Каханне… І я. Цалкам супярэчнасць;)


 
    Чамусьці так складваецца па жыцці, што ў каханні мне не зусім шанцуе. Напэўна, нават “не зусім” гэта не тое слова, але пакуль няхай будзе яно…

     Не ведаю чаму так. Мабыць, проста я вельмі дзіўны, складаны чалавек, які часам сам сябе не разумее, і тым больш, чаго ён хоча. У меня вельмі заўзятыя патрабаванні ў амурных пытаннях. Не столькі патрабаванні, сколькі маё жаданне, каб адносіны былі такія ,як раней: без хлусні, без фальшу, без здрад, без зневажання, шчырыя і светлыя. Зразумець большасць з іх калі яшчэ неяк і можна, але згадзіцца іх выконваць… Пакуль асабліва ахвочых і здольных не знаходзілася.
    Звычайна, каб закахацца ў чалавека, шмат часу мне не патрэбна. Для мяне няма асаблівых пытанняў у знешнасці чалавека, першым чынам мяне заўсёды цікавяць словы і вочы. Праўда, тут ужо пытанне, на які доўгі час хопіць ўражання.
    У Зьміцера Ямца, ў яго кніге пра Мефа Буслаева, якімі я нейкі час вельмі захаплялася, ёсць класны момант пра Карнэлія:
 “ постепенно в голове у него точно сам собой образовался рубильник с положениями «ОН»/»ОФФ». В положении «ОН» Корнелий был страж. В положении «ОФФ» – задиристый очкарик с веснушками, любящий цветные сны….
 …. В состоянии «ОН» любовь Корнелия была возвышенной, бескорыстной, щедрой и соответствовала стандартам света. В состоянии «ОФФ» это был обычный сумбур с метаниями, сомнениями и фоновой мыслью: «А оно мне всё надо?» 
      В этом отключённом от неба состоянии Корнелий влюблялся чем-то одним: или разумом, или сердцем. Когда увлекался разум, сердце начинало ныть и стонать, отравляя разуму всякое удовольствие от логических построений и самоубеждений, точно уставший ребёнок, увязавшийся за взрослым на прогулку…
…. Когда же влюблялось сердце, а ум оставался холоден, происходило всё наоборот. Вредный ум принимался поливать сердце ледяной водой убийственных доводов и з предсердия и желудочки оттягивал в сторону…“
      Вось нешта падобнае адбаваецца часам і са мной. Напрыклад, вось выпадковы чалавек. Сэрца пачынае сцвярджаць, што ён мне падабаецца.  Знаёмства. І тут разум пачынае ныць і ўстаўляць свае некалькі капеек у размову, пачынае шукаць і знаходзіць усялякія заганы, промахі і недахопы чалавека... Звычайна, перамагае разум… Сэрца хавае сваю думку, і падстраіваецца пад разум.
     Яшчэ мне падабаецца першае ўражанне ад чалавека. Блін, толькі чамусьці я найчасцей з ім памыляюся. Мне падабаецца пазнаваць новых людзей, знаёміцца, проста сябраваць, асабліва калі першая думка апраўдалася. Але тут таксама такі момант, што, напрыклад, калі ёсць агульныя знаёмыя, або старонка ў соц.сетке, ці блог, то абавязкова прагляжу і прачытаю. Цалкам. Ўвогуле калі знаёмлюся з кожным новым чалавекам, які мне цікавы. Аснавальна вывучаю яго. Навошта? Ды трасца тут што ведае…  Напэўна, звычка.
     Вось зараз рахзважаю і злуюся на сябе за здольнасць знаходзіць “паліўную” інфармацыю. Якога яна мне здалася? Менавіта з-за гэтай здольнасці я ў большасці і пакутую. Вось, жывы прымер. Вельмі падабаецца адзін чалавек, на цяперашні момант. І, блін, усё было бы напэўна нармалёва ў будучым, але атрымалася (зусім выпадкова :)… ) набрысці на “Паліва”. Дарэчы, забылася паведаміць, самая большая загана для мяне ў чалавеке, гэта калі ён хлусіць. Прычым, калі хлусіць, гледзячы ў вочы, і ведаючы, што я яму давяраю. Ну, вось тут, праўда, гэты чалавек Х у вочы не глядзеў, але казаў адно, а тут атрымоўваецца зусім іншае. Ужо крыўдна…
     Вось. Адным словам, маё чарговае летуценне разьбілася і разляцелася па пакою. Крыху крыўдна, але гэта не нечаканасць. Хутчэй проста чарговы доказ, што каханне і я гэта розныя –розныя рэчы, прычым несумяшчальныя))

Комментариев нет: