24.11.2012

Трэнінг "БАВГ" =)

  Вельмі прадказальна - сяджу ў Менску, на тэрыторыі чыгуначнага вакзала, на адной з лавачак.

*аказалася, што адначасова прыехаў цягнік, таму натуральна што аповед працягваецца з вагона цягніка №2 =)

 Дык вось якія справы, спадарства. Сёння я была на трэнінгу/семінары/майстар-класе ( ня ведаю як тут сама правільна назваць), які ладзіў "Беларускі архіў вуснай гісторыі", каардынатарамі якога з'яўляюцца Ірына Кашталян і Зміцер Рагачоў. Тое што я туды трапіла - неверагодна крута і шыкоўна, і агромны дзякуй што лёс склаўся настолькі спрыяльна.

 Перад семінарам нас вельмі смачна пакармілі(!), а пасля яшчэ й кавай напаілі. На працягу трэнінга нам распавядалі аб праекце, яго мэтах і задачах, вучылі рабіць транслітэрацыю і ўвогуле працаваць з вуснай гісторыяй. А яшчэ нам надавалі цэлы стос карысных раздруковак, а таксама цікавы дыск пра праект. І ў дадатак яшчэ й затняе заданне далі :)

Агулам дзень прайшоў крута, і шкадаваць няма аб чым. Тым больш, што сёння я пазнаёмілася яшчэ з колькасцю неверагодна класных людзей. Прычым, збольшага гэтыя людзі самі з Віцебска, то бок з імі ёсць магчымасць нармальна бачыцца =))