Эхх. Не люблю я
гэты горад. Ну не ведаю чаму. Ды й ён мяне не любіць – прыехала, паблукала па
пераходах, і зразумела што ўсе прышпільные крамы адчыняюцца зь 10 гадзін. Вось
цяпер, крыху паблукаўшы па гандлёваму цэнтру “На Нямізе”, сяджу на бліжэйшай
лавачцы.
Менск сьпіць.
Рэдкія машыны насамрэч зьдзіўляюць =)
Людзей таксама мала. Мабыць, усё
адсыпаюцца зь нагоды выходнага дня, а мо яшчэ што. Вакол толькі галубы ды
вераб’і. дарэчы, файная карціна была ў пераходзе зь станцыі “Нямігі” – на
пляцоўцы, такім войскам сядзеў не адзін дзясятак галубоў. Нахохліўшыеся,
злосныя нейкія, а мо сумныя, якія цалкам забілі на праходзячых міма людзей.
Прышпільна так, насамрэч.)
Ужо праз 50
хвілін трэ ісьці на майста-клас. Засталося толькі ўдакладніць у які менавіта
будынак, а то ў мняе іх два на выбар, і хз у які менавіта трэ.
Гучыць “Бонні і Клайд”
Арбенінай, як заўсёды на вышыні. Абажаю гэту песьню. Нават тое што халаднавата нікропелькі не напрагае :)