А чаму б і не? Раз схадзіўшы пешшу, мы ж ужо такія крутыя, ведаем дарогу. Вырашылі ехаць на роварах, для разнастайнасьці. Сабраліся, сустрэліся ў дызелі Маладэчна-Гудагай з Уладзем, і паехалі.
Аказалася што на роварах езьдзіць нашмат складаней, чым я думала. Чорт і то, мабыць, ня памятае, калі я ўвогуле
апошні раз сядала на ровар… памятаю, што дакладна гадоў так 3-5 назад было. Ну, у Ракуцёўшчыну, тады яшчэ да бабулі, і назад…
апошні раз сядала на ровар… памятаю, што дакладна гадоў так 3-5 назад было. Ну, у Ракуцёўшчыну, тады яшчэ да бабулі, і назад…
| а як жа бяз кедаў? :) |
За паўгадзінкі даехалі да Кушлян. Да тых, якія аграгарадок. Дарэчы, ля крамы ў першай вёсцы Уладзя укусіла аса. Ха, вы б бачылі яго рэакцыю… Весела было. Мне. Яму, мусіць, ня вельмі, але ён таксама ўсьміхаўся пасьля =)
Шчыра – бесяць мяне ўзгоркі. Тыя, на якія трэба падымацца. Але калі б Беларусь была б суцэльнай раўнінай, я б не вытрымала. Бо хоць падымацца на ўзгоркі й складана, але як жа прыемна зь іх з’яжджаць!!.
Ля Кушлянаў 1 у нас быў невялікі прывальчык (гадзінкі паўтары), пасьля дзесьці ў 12.50 мы ўжо прыехалі ў музэй. Нам пашчасьціла – быў Алесь Жамойцін, дзеля якога, у прынцыпе, мы і ехалі, а калі сказаць па сакрэту, то мы ведалі што ён там будзе дакладна. Каб трапіць на яго экскурсію мы вымушаны былі пачакаць крыху… як аказалася дзве гадзінкі. Ідыёты ў Менскай экскурсіі чамусьці ня сьпяшаліся ехаць у гэта чароўнае месца. Але ведаеце, мабыць і добра, што так склалася, бо мы даволі файна паразмаўлялі і паслухалі Мельніцу. Дарэчы, мабыць на доўгі час, але песьняй – асацыяцыяй зь гэтай вандроўкай застанецца Мельніца – Харе Крішна. =)))
Крыху аб атмасфэры багушэвічавай сядзібы. Вось так сядзець на лавачцы пад дрэвамі амаль дзьве гадзіны – насамрэч цудоўна і магутна. Проста нерэальны краявід перад вачамі наперадзе, за сьпіной альтанка зь дубоў, якая так добра апісана ў кніжцы Содаля. Побач – сядзіба, у якой калісьці жыў сам Францішак Багушэвіч! Увогуле тую атмасфэру неабходна проста адчуць і зразумець. Пачуцьцё вольнасьці, свабоды, спакою і радасьці што табе было дадзенна зразумець хаця б частку той велічы, якая пануе вакол, дакрануцца да яе не праз кнігі, экран ці малюнкі, а асабіста. Насамрэч, вандроўка таго вартая.
Калі Менскія ўсё ж прыехалі, пачалася экскурсія. Ужо зь першых словаў прамовы пана Алеся, я ўпэўнілася ў думцы што ехала няздарма. Гэта трэба чуць. Калі ў вас ёсьць магчымасьць ( а яна ў вас ёсьць ) не пашкадуйце часу. Наведайце гэта месца і паслухайце Жамойціна. Вы зьменіцеся, дакладна.
Увогуле шыкоўна што мы ехалі на роварах. Гэта дае свабоду дзеяньняў. Куды хачу – туды лячу, памятаеце такі выраз? Ну вось і мы так. Калі экскурсія шумным кагалам валіла да аўтобуса і пыталася ў яго залезьці, мы спакойна паразмаўлялі зь пэрсаналам музэя, спыталіся шлях да Жупранаў, селі на ровары і паехаліназад.
На перакрыжаваньні дзьвух дарог, Кушляны-Солы, Жупраны-Смаргонь, перада мной паўстаў ну вееельмі складаны выбар. Ехаць 10 км (туды і абратна) на Жупраны, ці прамком на Смаргонь. Я падумала што ня вытрымаю, і таму паехалі на Смаргонь. Шчыра – я парадавалася што не абрала Жупраны =) бо калі ўжо да Смаргоні заставалася км 5-8, у мяне ўзьнікалі думкі што не даеду. І тут дзякуй Уладзю, бо калі ён ехаў першым, то я проста вымушана была пасьпяваць за ім. і гэта прымушала мяне наддаваць тэмпу і не адставаць.
Смаргонь сустрэла ружовымі разнакаляровымі шматпавярховікамі, з дахамі як у замках. Паходу архітэктары не дагулялі ў цацкі, і мне насамрэч не хапіла ў агульнай карціне цмока... Хутчэй за ўсё, у адной з кватэр прынцэса ўжо й жыве. Ну вельмі казачна, праўда.
Уражаньні ад вандроўкі? Супер! Капец як стамілася, на ровар спакойна глянуць складана, але бясконца рада што вандроўка атрымалася. Хоць мы і былі ў колькасьці дзьвух асобаў, але тым ня менш няма аб чым сумаваць ці на што скардзіцца.
п.с. Прыкладныя (ня памятаю дакладна) паказальнікі з ровара:
праедзеных км - 36 зь нечым(!)
час у дарозе - каля дзьвух гадзін
максімальная хуткасьць - 34 км/гадзіну (з узгорка).
Комментариев нет:
Отправить комментарий