Хаця, ведаеце, галава гудзіць як чыгунок. Стамілася я. Ус ёж патрэбна некалі і высыпацца... ну ды й ладна. Жыццё ж наперадзе! :)
![]() |
| Ранейшыя фоткі :) |
Я толькі пасля зразумела што ступіла. Селі з Жэнькай за першую парту. У прынцыпе нічога й дрэннага, але калі нехта там пачынаў хадзіць, адразу нейкі напраг.
Дрэнна было толькі адно - асадкі. Пісаць увогуле нязручна, асадкі хоць і пісалі больш-менш нармальна, дык трымаць іх у руцэ не влеьмі звыкла і нармалва. Але, паверце, гэта адразу ж перастала быць заўважным калі пачалі чытаць тэкст.
На першым чытанні запісала ўсе пачатковыя літары. Падаецца, нават кожнага слова. Там дзе паспявала пісала не толькі першую, але і больш. Ну ,як атрымлівалася. На дургім чытанні ўжо запаўняла пропускі.
Намучылася толькі з канчаткамі. Іх та я не запісвала :)
| Ранейшыя фоткі :) |
Дарэчы. Кніжку нехта спёр :/
А сёння я пісала матэматыку.
З самай раніцы было пытанне: як жа падглядзець падчас іспыта? Дамовіліся што пакінем тэлефон з магчымасцю заходу на сайт з рашэбнікам. Ок.
Як і на перад беларускай, паглядзелі замучаную цёцю па БТ. Нейкая яна ўжо ну зусім нежывая была... Ніякага пазітыва за раніцы.
Іспыт па матэматыцы я ўяўляла як нешта страшна маўклівае, сур'ёзнае і ўвогуле выносячае мозг. Ды не. Усё норм. Мёртвай цішыні, якая выносіць мозг, не было. Быў слабы шоргат лісточкаў чарнавіка, адгалоскі асадак, слабы шэпт аднакласнікаў. Норм карацей :)
| ранейшыя фоткі :) |
Вось. Выйшаўшы з кабінета, неккаторы час пасядзела ў 21 кабінеце разам з Танькай. Зайшла ў кантакт, абнавіла статус. Пасля прыйшло адразу некаалькі аднакласнікаў, і мы так урачыста, стаўшы паўколам вакол настаўніцкага стала, на якім стаяла міінералка, напоўнілі напалову стаканы "Фростам" і выпілі за шчаслівую здачу :)

Комментариев нет:
Отправить комментарий