10.06.2012

Уладзімер Шульжыцкі. Вершы

Працягваю пошук цікавых людзей і іх творчасці :)
Сённяшні аўтар – Уладзімер Шульжыцкі. Яго творчасць была для мяне чымсьці нечаканым) ну, хаця гэты чалавек увогуле непрадсказальны, таму думаю не варта здзіўляцца :)

З яго дазволу прадстаўляю вершы.  



Вельмі шчыры верш.


Душа наружу, наизнанку!
Чего стесняться, всё моё!
Пусть говорят, что всё обманка.
И пусть вовсю глядит гэбьё.

Смотрите, меряйте, равняйте,
Что меньше, что вообще не так.
Кому смешно, уж извиняйте,
Тому отвечу: сам м..ак!

Е..сь конём все ваши нормы,
Накройся ж..ой ваш стандарт.
Я вам открылся непокорно.
Я не похож на вас, я рад.

- Зачем тебе всё это, парень,
Зачем?! кричите, мозг долбя.
А я вам всем отвечу, твари:
Я это сделал для себя!


Той твор, які я прачытала першым. Асабіста мне неверагодна спадабалася. Быў узяты добры пачатак ад Гілевіча, і атрымалася патрапіць у той жа рытм што і планаваўся аўтарам. Толькі калі Гілевіч толькі "гукае" і заканчвае верш тым, што ён абапёрся на крыж у суме і прачнуўся, то Уладзімер  наадварот напаўняе верш дзеяннем. Адразу за калок і наперад…. Малайца. Лагічны апошні слупок – вынік, як мараль у басні. 

Ну і сон мне прысьніўся ў бязсонную ноч:
Стаю на пагосьце нібыта,
Бярозы ды сосны, капліца наўзбоч,
Крыжы ды каменныя пліты.

Ня бачу нікога, ды чую кагось,
Хтось кліча, гукае штосілы:
-Гэй! Дзе вы там?!Сьвіньні прыйшлі на пагост
І рыюць сьвятыя магілы.

Усьлед за няведама кім я тады
Таксама гукаю штосілы:
Гэй! Дзе вы там?! Сьвіньні прыйшлі на клады
І рыюць сьвятыя магілы.

Але старажы на мой крык не бягуць,
Напэўна ня чуюць, глухія,
А сьвіньні сьвінячаць і грозна сапуць
І рыюць магілы сьвятыя.

Тады ададраў я ад плоту кала,
Падняў яго над галавою,
І грозна гукаю ў напрамку сяла,
І клічу народ за сабою.

Гляджу, з дубальтоўкаю дзядзька ідзе
І хлопец са шмайсерам крочыць.
Пагост - не схаваюцца сьвіньні нідзе,
А тыя цаляюць ды мочаць.

Гляджу, ад кустоў пацягнуўся народ
І ў кожнага шмайсер ці вілы.
І я разам зь імі іду пасярод,
Ратуем сьвятыя магілы.

Сьвінныя каўбасы мы півам зап'ем,
Для верных сабак будуць косьці.
Калі-нікалі самагонкі нальем
Келішак пад сала для госьця.

Запомні ты праўду сьвятую на век
І не забывайся, мой браце:
Над тым, што ты любіш, ня скончыцца зьдзек,
Калі будзеш толькі гукаці.





Даволі сур'ёзны верш. Але напісаны шыкоўна. У тым плане што адчуць сябе на месцы гэтага стралка – прасцей простага. Аўтар прадстаўляе ўсю палітру пачуццяў.
 

Ляжу пад дахам ціхенька зь вінтоўкай,
А ў прыцэле лысіна ды вусы.
Была мне вельмі цяжкай падрыхтоўка,
Але мне скажуць дзякуй беларусы.

Пад'ехаў мэрсэдэс той чорны-чорны,
І палец на курок лёг ціха-ціха.
Сабе я помнік узьвяду нерукатворны
Адною куляй немаленькага калібру.

Апошні подых мой, апошні ўдар сэрца,
Што кожны раз бываюць перад стрэлам,
Запомню іх і доўга буду грэцца
Ўспамінам, што рука не занямела.

Я адчуваю ўсе няроўнасьці курка,
Удар па капсулі, кароткі сьвіст у рулі.
Я ўсё зрабіў, ня дрыгнула рука,
І бачу добра абароты кулі.

Мазгі паўсюдна, бегае ахова,
Кавалкі чэрапа валяюцца на бруку.
Карэспандэнты ж робяць хай высновы
Наступным прэзыдэнтам у навуку.


І на завяршэнне такі лірычна – сумны вершык.

Споведзь беларускага камікадзэ

Сыходзячы павольна азірнуся,
Сыходзячы, напэўна, не дарма.
Што мне рабіць у роднай Беларусі,
Калі навокал тут адна турма.

Хачу я вельмі моцна памыліцца
У тым, што я б ня здолеў і ня змог.
І застаецца толькі на скарыцца,
А ў астатнім вораг перамог.

Я не скаруся, проста намяшаю
Сяго-таго і ўстаўлю правады,
Зпакую ў камізэльку ад адчаю,
Каб вораг ўжо ня дзеўся нікуды. 

Напэўна гэта будзе небалюча,
Я кнопку адпушчу і толькі дым
Пакрые золак воблакам гаючым
І ляжа ціха з попелам сівым.

Я ня ўбачу новага пачатку
І большасьць мяне проста пракляне,
Але па духу некалькі нашчадкаў
Ці пойдуць сьледам, ці ўзьнясуць мяне.

Магілы ў гэткім выпадку ня будзе
З крыжом, вянкамі, цяжкаю зямлёй.
Адзінага мне ў гэтым шкода, людзі:
Што попел мой асеў не над Вяльлёй

Комментариев нет: