12.06.2012

Як гэта было: школьны выпускны 2012



  
Не паверыце, але з раніцы у мяне не было анікага жадання ісці і тым больш ехаць куды-небудзь. Увогуле.
Я бы і не пайшла. Але… прыехала Машка. Дзеля мяне збегала на Чысць за заколкамі, прыйшла недзе ў 13.00 дня і пачала рабіць мне макіяж і прычоску. Дзіўна, але мы насамрэч папспелі ўправіцца да трох :) дзіўна нават.
Хм. Нават не пазнала сябе ў люстэрка  атрымалася шыкоўна. Пасля мо знайду ў каго фоткі.
У школе сустрэлася з аднакласніцамі. Адразу здзівілася, бо на абцасах і сукенках яны выглядаюць зусім інакш, ну хаця б ростам!) вось. Неяк усе сабраліся, сустрэліся і пачаўся канцэрт.


Паводле сцэнара мы ўсе знаходзіліся на касмалайнеры “Мара”. Былі вядучыя, стуардэсы, нават астраном.
Перад канцэртам нас сабралі ў настаўніцкай, там патлумачылі некалькі момантаў, а таксама прапанавалі ўзяць па шарыку. Увайшоўшы у зал, мы павінны былі  іх выпусціць. Хваляванне. Яно ўсё ж прысутначала ;)
Перад тым як аб’явіць наступнагша выпускніка ,астраном чытаў пра яго некалькі радкоў. Пра мяне сказалі што “самая камунікабельная, дасягнула  поспехаў у асвятленні ў прэсе жыцця школы” і яшчэ нешта. Хм. Прыемна 
На канцэрце было весела. Але мяне найбольш кранула як першаклашкі чыталі вершы.  Так па складах, выразна… файна.
На афіцыйнай частцы ўручалі атэстаты. Акрамя яго мне далі дыплом, за паспяховае асваенне прадметаў беларуская літаратура і гісторыя Беларусі, а таксама падарунак ад школы за журналісцкую дзейнасць у выглядзе двух кубкаў і блюдцаў.  Прыемна. Запрашаю на гарбату :)
Вось. Далей была другая частка канцэрта ,у якой мы (выпускнікі) выконвалі жаданні настаўнікаў. Вось тут было сама шыкоўна :) амабліва урывак з балету, які выконвалі хлопцы.
Пасля канцэрта мы падсілкаваліся бутэрбродамі, і паехалі ў Маладэчна. Не буду апісываць усе пакуты якія мы перажылі, дабраўшыся на абцасах праз маладэчна да амфітэатра, але нам дастаўся паа білетах 2гі рад, які цудам з’яўляўся першым. Адразу думка” млін. Разуцца няма як”. Паліўна ,ведаю, але я праўда не люблю абцасы. Нават свае.
Хм. Некалькі слоў пра канцэрт. За што я аддала 70 тысяч? Не ведаю. Але дарэмна дакладна. Па-першае, ПАЧАЎСЯ ДОЖДЖ. Я без парасона, без курткі… змерзла і змокла. Ну ладна. Але ж мне яшчэ і Руслан Аляхно не падабаецца аказваецца! Не, плюс яму за тое, што пеў бяз фанаграмы. Але ж якую лухту ён пеў, ён хоць сам разумее? Ніякага сэнсу ў песнях :(
Дарэчы. Таксама ён не выканаў НІВОДНАЙ беларускай песні. А перад гэтым яго прадставілі як БЕЛАРУСКАГА СПЕВАКА.  І дзе справядлівасць?..
Спадабаўся толькі фейверк. Вось гэта было файна. “Жыве Беларусь!” – таксама хоць і слаба (нас было няшмат) але прагучала ў гэты дзень ля амфітэатра :)))


Высновы. 1. Выпускні ШМЖ быў нашмат лепей. Ну, тады хаця б не было дажджу і пасля яго я не адчувала што захварэла. 2. На Руслана Аляхно я больш ніколі не пайду. Думаю ,як і большасць з тых, хто прысутнічаў у амфітэатры.   

п.с. написана так карава, бо хачу спаць.  у мяне як бы ЦТ заўтра... дабранач :)

Комментариев нет: