30.05.2012
«Белорусский язык. для говорящих по-русски»
“Белорусский язык. Для говорящих по- русски» -- вось такі "цікавы" падручнік я знайшла ў Маладзечанскай кнігарні “Спадчына” на цэнтральнай вуліцы і менавіта на другім паверсе.
Адразу твар як у тым меме:
Ну і пытанне ў галаве: “што за трасца???”
Ну ладна калі такая кніга прадаецца недзе ў суседзяў у Расеі, Украіне ці Польшчы... Ну але калі амаль у цэнтры Беларусі.. на паліцы дзе вучні шукаюць дапаможнікі... спакойна між іншых кніг?. Хм. Я ведаю, мяне крыху клініць на мове, але… няўжо мне адной падаецца гэта дзіўным?
Гэта падалося мне падобным навось нешта такое: уявіце - заапарк. Стаіць, напрыклад, тый жа самый зубр. Людзі падышлі, паглядзелі з цікавасцю, прачыталі шыльдачку, вымавілі нязвыклае слова, пасмакавалі і пайшлі далей. Праз пару крокаў забыліся, дый не дзіва, з “чісто руской трасянкой”… Вось так падаецца хутка і з мовай будзе. Будзем не размаўляць па ёй у жыцці, а чытаць аб ёй кніжачкі рускіх людзей… Ці чытаць аб ёй абзац у падручніку па гісторыі... :/
Млін, гэта ж сапраўды сумна. Я цяпер не змагу з ранейшай упэўненасцю казаць што мова жыве. Я і сама та пачынаю ў гэта пакрысе неверыць.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий