27.05.2012

выпускны ШМЖ і іншыя думкі

   ШМЖ - школа маладога журналіста. Праект, які падтрымліваецца і  праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістай, прасцей кажучы - БАЖам. 

   Мне выпала проста шыкоўная магчымасць вучыцца ў такой школцы.

   Усё пачалося ў кастрычніку, калі я ўпершыню трапіла на занятак Школкі. Спачатку крыху напужалася – патрапіла на другі па ліку занятак, нікога не ведаю, што і як там адбываецца таксама ўяўлення не маю… Але была ў захапленні. Дзіва та – сабраліся прыкладна дарослыя людзі, размаўляюць на беларускай, выказваюць цікавыя думкі, абмяркоўваюць тэмы… Файна.

   А далей неяк усё само сабой пакацілася. Хм, так смешна было, калі прыехаўшы першы раз дадому, я з такім захапленнем скакала па дому, эмацыйна махала рукамі, распавядаючы бацькам аб тым што цікавага там было, што нас пакармілі, а яшчэ аб тым, якія файныя там людзі і цікавы беларускамоўны выкладчык. Смешна.

     Занятак за заняткам, станавілася прасцей і звычайней. Калі едучы на свой другі занятак я яшчэ неўпэўненна памятала дзе ж тая рэдакцыя схавалася,  то на наступныя я ўжо шукала як зменшыць шлях калі прайсці дварамі.

    Ведаеце, чалавек вельмі хутка знаходзіць сабе звычкі. Для мяне стала такой звычкай штонядзелю быць у рэдакцыі. Гэта проста патрэбна адчуць, калі ты прыходзіш, задаволеная тым што паспела, і што не прыдзецца спяваць “Купалінку”. Калі ты бачыш людзей, якіх ведаеш усяго крыху, але якія такія класныя, бо ўсе розныя і такія цікавыя…

    Ведаеце, хоць і было складана, але я ні кроплі не шкадую аб патрачаным часе. Так, можна сказаць што я аддалілася ад касцёла. Але ж дзякуючы гэтаму там стварыўся новы хор. Які, у прынцыпе, не зважаючы на агрэхі, даволі паспяховы.

  26 траўня ў Менску праходзіў выпускны. Ці трэба казаць што ўсё было шыкоўна? ;)  Усе хоць і ехалі рознымі шляхамі, ды паспяхова сабраліся ў цэнтры вакзала, на прызначаным месцы. Не бачыліся ўсяго тыдзень, ды ўсёроўна бачыць усіх было невыказна прыемна.)))

   Нас адвезлі на маршрутоўках у Нацыянальны парк архітэктуры ( пад Менскам). Акрамя нас, Маладэчанскіх, прыехала яшчэ 4 школкі: Брэст, Баранавічы, Лунінец, Слуцк. Ну, мы ж найлепшыя   Дарэчы, вось якія ж розныя людзі! Адна школка – не памятаю дакладна якая – прыехала як на сапраўдны выпускнік – у афіцыйных касцюмчыках і сукенках, з фіялетавымі кветачкамі на грудзях. Прышпільна. І ўсё ж добра што толькі адна школка такая  ;)
   Далей мы наведалі дом – фотасалон 18 стагоддзя, паспрабавалі смажаных кілбасак, прэзентавалі сваю школку, атрымалі сертыфікаты аб заканчэнні ( у якім мяне чамусьці запісалі як Дарка Міхайлоўская ), і класна пасядзелі на канцэрце гурта Handmade. Увогуле, усё прайшло шыкоўна. Напэўна, менавіта з-за таго што ў паветры лунаў крыху заўважны подых нотак суму ад апошняй сустрэчы, усе былі як ніколі раней. Усё прайшло супер.

   Ведаеце, калі я ехала ўжо дадому, было вельмі сумна ад таго што ўсё скончылася. Не веру. Не хачу верыць. Хачу зноўку ў рэдакцыю ://  Хоць у сцюжу, у навадненне, у спёку… Я дакладна разумею што выпускны ў школе – гэта будзе штосьці ўбогае і сумнае. Там не будзе нічога таго што было ў школцы. Намаляваныя выдаўленыя пачуцці. Ведаеце, школка дала мне нашмат болей чым звычайная школа. Гэта крыху сумна.

    Але не ўсё дрэнна. У хуткім часе павіна адбыцца сустрэча на шашлыкі разам з нашым выкладчыкам і куратарам.  Павінна быць весела ;) 

Комментариев нет: