20.05.2012

Каханне ці закаханнасць?

         Ну, спадарства, вясна ж! Згадзіцеся, немагчыма не незакрануць тэму кахання.
 Кажуць, што існуе два разумення – каханне і закаханнасць. Ну так, згодная. Зараз паспрабую растлумачыць як гэта бачу я.

  Пачнем з лёгкага і часам зусім бяскрыўднага: закаханнасць. Нейкая расейская поп пявіца, падаецца, ахарактыразавала гэта як “бабочкі в моём жівоте”. Магчыма… тэарытычна.Практычна – бррр… лепш не ўяўляць. :)

  Як бы я ахарактарызавала закаханнасць: у душы лёгкасць і блеск у вачах. Такое пачуццё, што ўвесь час бяжыш упрыскок па аблоках, вакол цябе прыгажосць і анелкі спяваюць. Ну а насустрач ( а ведаеце, бывае што і ў іншым напрамку, адваротным) той, хто з’яўляецца на гэты час вашым ідэалам.


  Закаханасць. Уявім – ёсць  хлопец, ёсць  дзяўчына. Не былі знаёмы, вось толькі першыя хвіліны сустрэчы. У першую чаргу звяртаецца ўвага на твар, вочы, вусны чалавека. Далей яго знешні выгляд, рухі. Пасля ўключаюцца вушы і мы ўжо слухаем словы чалавека.  Лічыцца, што ўжо пасля першых хвілін знаёмства/сустрэчы/размовы чалавек можа адчуць сябе закаханым. Прышпільна.

  Ну вось глядзіце. Сустрэліся хлопец з дзяўчынай раз, два, ну могуць і тры. Яны падабаюцца адно аднаму.  Звонку, або можа, паспелі ўразіць тым, як прадставілі свой унутраны склад, сваю душу і характар за гэты час. Яны пачынаюць сустракацца. І тут два варыяны. Або іх закаханасць пераходзіць у каханне, або… упс. Разляцелася новая ваза. Шкада. Ну нічога, знойдзем новую.

  Ёсць і іншы варыянт. Калі людзі не знаёмы між сабой, або знаёмы толькі крыху, ускосна. І вось адзін з іх закаханы. А другі – катэгарычна не. І тады пачынаецца ўсялякая, мною так нелюбімая, лухта – слёзы, соплі, усялякія роспачныя думкі і ідэі… А пасля ўсё праходзіць. Раз – і быццам бы нічога не было.  Не, ну ё варыянт што дзяўчына будзе назойліва дабівацца ўсёй увагі гэтага хлопца, будзе назаляць, шантажыраваць або пагражаць сваім жыццём, і тады хлопец скарыцца і будзе з ёй. Але ж гэта не каханне. Тым больш, па назіраннях хачу сказаць, што такія пары доўга і не трываюць.

  Пакуль пакінем закаханасць і пяройдзем да больш сур’ёзнага паняцця – Каханне. Адно слова ўжо гучыць мнагагалоссем, праўда?)

  Каханне мне падаецца чымсьці вельмі магутным, на што можна бясспрэчна пакласці ўвесь зямны шар і яно вытрымае. Гэта нешта ўстойлівае, моцнае, трывалае, цярплівае, пяшчотнае, прыгожае… Можна бясконца, і думаю кожны з нас бы працягнуў гэты спіс далёка-далёка… 

 Мне падаецца, што не бывае “ кахання з першага погляду”. Толькі закаханасць, якая  з часам перайшла ў каханне. Увогуле, я лічу агідным і непрыгожым ,калі людзі раскідваюцца гэтым словам. Знаёмы толькі нядзелю ці менш, а ўжо “люблю”. Як так?.. Не бывае такога.

 Каханне грунтуецца на часе. Чым больш ты ведаеш чалавека, тым больш ты пазнаеш яго, яго ўнутраны свет, яго думкі. Ты пачынаеш знаходзіць яго плюсы і мінусы, і калі ты здолееш прыняць іх і палюбіць – вось гэта каханне. Для мяне каханне гэта яшчэ тады, калі з чалавекам, якому ты кажаш гэтыя словы, ты не баішся і жадаеш правесці ўсё жыццё. Калі хоць у пекла, ды толькі разам. Калі не трэба тлумачыць тысячы разоў, а дастаткова часам проста позірка. Калі ўсё настолькі лёгка і звыкла, што табе падаецца што вы знаёмы з маленства…

 Каханне, гэта цэлы нязведанны сусвет. Але бессэнсоўна пісаць нейкія кнігі, праводзіць трэнінгі, семінары на гэту тэму. Гэты нязведанны сусвет – у кожным з нас, і даследуем мы яго самі. І ведаеце, кожны знаходзіць нешта сваё.

  Напрыклад, я рамантык. Мне патрэбна прыгажосць, высакароднасць… Ведаеце, часам мне падаецца што я пераблытала стагоддзі :) вось бы было мне раздолле ў якім небудзь 17-19 стагоддзі! А так… Тут хлопцы часам горшыя за дзяўчат, што ж тут казаць.

  Калісьці ў дзяцінстве я шмат раскідвалася гэтымі словамі, “люблю”, “кахаю”. І вось толькі зараз я зразумела што гэта было смешна і глупа. Мне нават сорамна. Былі малыя, а рабілі выгляд што мы дарослыя. Крутыя словы, без значэння і сэнсу… Ну, у прынцыпе, такі і вынік.

  Сябры, ведаеце. Разважаць пра каханне і закаханнасць можна бясконца. Але прашу – ніколі не блытайце гэтыя паняцці. Памятайце, што сапраўднае каханне можа быць толькі ўзаемным. Калі вам не хапае ўзаемнасці, падумайце, а мо гэта проста мроя? А можа гэта памылка? Зберажэце нэрвы і сабе і іншым. Вось. З Вясной вас, поспехаў!)

фота: ўзята з сеціва

Комментариев нет: