24.02.2012

вярнула школа ў маладосць. МГ

     4 лютага ў Красненскай сярэдняй школе Маладзечанскага раёна адбылася сустрэча выпускнікоў прысвечаная 145-годдзю ўтварэння ў вёсцы першай школы. 

    
     “Я так хвалююся! Мы тут з самай раніцы, рэпетыруем! ” – паведаміла мне дзяўчынка Вераніка, якая сёння разам са сваімі аднакласнікамі будзе выконываць танец. У гэт марозны суботні дзень у школе віравала жыццё з самай раніцы.  Персанал наводзіў парадак ў школе, вучні і настаўнікі даводзілі да парадку актавую залу, развешвалі на дзвярах кабінетаў карткі з лічбамі, а  ўдзельнікі канцэрта паўтаралі свае нумары, каб усё было як мага болей дасканала. Юбілей, ўсё ж такі!
   Святочны канцэрт быў запланаваны на 16.40, але ўжо за гадзіну да гэтага ў школу пачалі прыходзіць выпускнікі.  Адразу на ўваходзе іх сустракалі дзесяцікласнікі і адзінадцаццікласнікі і запісывалі іх дадзеныя, для  гісторыі. Былыя выпускнікі ўваходзілі ў школу, чырвоныя ад марозу, але ўсе вясёлыя і з узнёслым настроем. Прыходзілі групамі і паасобку, і, ўбачыўшы кагосьці знаёмага з настаўнікаў  ці з аднакласнікаў, з воклічамі і ўсмешкамі віталіся і абдымаліся. Людзі хадзілі, разглядалі школьныя стэнды, як змянілася пасля апошняга летняга рамонту школа. На ўсіх кабінетах былі наклееныя карткі з лічбамі, якія абазначалі колькі гадоў прайшло пасля выпуску. Напрыклад, самым вялікім тэтрмінам было 40-45 гадоў, самым малым – 5. У іх збіраліся выпуснікі,якія закончылі школы ў той час, дзяліліся пачуццямі, навінамі. Размаўлялі, як і гады назад, калі яны яшчэ былі падлеткамі і вучыліся ў адным класе, гэтак жа лёгка і звыкла, з жартамі і смехам.
 Як толькі першыя госці размясціліся ў зале іх агарнула цішыня і цемра , а на сцэне застылі нерухомыя фігуры, кожная з якіх адлюстроўвала тое,чаму  можна навучыцца ў школе. Тут былі  першакласнік з бацькамі, які сімвалізаваў пачатак навучання, дзяўчынка з кнігай, спартсмен з мячом, пара танцораў і іншыя постаці. Калі гучалі словы, якія адносіліся да кожнай з постацей, яна падвсечвалася пражэктарам і ажывала. Гледачы з захапленнем назіралі за тым, што адбывалася на сцэне, слухалі прыгожыя і душэўныя словы. Затым вакалная група красненскай сярэдняй школы выканала песню пад звычайнай і простай назвай “Школа”. А вось пачуцці яна выклікала не самыя звычайныя і простыя: у многіх з пысутных у зале на вачах з’явіліся ледзь заўважныя слёзы.
Далей ішлі святочныя нумары: песні і вершы, танцы і пастаноўкі прысвечаныя толькі ёй – толькі роднай школе, якая на сённяшні дзень ужо сталая Юбілярка.
У канцэрце прынялі ўдзел вучні розных узростаў, а таксама і былыя выпускнікі школы. Падчас канцэрта ў розны час выступілі людзі, якія раней былі дырэктарамі школы: Мікалай Вікенцьевіч Маеўскі,  Вацлаў  Аўгустынавіч Рушлевіч, Аляксандр Барысавіч Строк, а таксама і цяперашні дырэктар - Клаўдзія Мікалаеўна Манькоўская.
Адметнай часткай юбілейнай праграмы стала прэзентацыя, якая складалася з фатаздымкаў з жыцця школы і яе былых настаўнікаў, які ўсе прысутныя прагледзелі ў цішыні з павагай да тых людзей.
У завяршэнні юбілейнага вечара. Для гасцей было праведзена міні-апытанне, у якім яны прыгадвалі сваё дзяцінства і школьнае жыццё.





Са старонак школьнага альбому:
Гісторыя адукацыі ў гэтай невялікай вёсцы пачалася ў 1876 годзе, калі быў пабудаваны першы будынак школы, які размясціўся на сучаснай вуліцы 1 Мая, за царквой. У школе вучыліся сялянскія дзеці, прычым толькі хлопчыкі, васьмігадовага ўзросту. Дзякуючы Ахрэмчыку Мароз , які разам з жонкай ахвяраваў колькасць уласных сродкаў, недалёка быў пабудаваны другі будынак, у якім навучаліся і хлопцы, і дзяўчаты.  У 1912 годзе школа атрымала афіцыйную назву “Сергеевское двухкласное училище”. Школьны дзень працягваўся ўвесь дзень з перапынкамі на абед. Вучні, якія заканчывалі школу маглі паступаць у Радашковічы, альбо ў Маладэчанскую настаўніцкую семінарыю.
   У час Першай сусветнай вайны школа была на два гады закрыта, у ёй размясціўся ваенны шпіталь. Пасля выезду шпіталю будынкі занялі салдаты. У 1921 годзе школа была зноўку адкрыта, але навучанне вялося на польскай мове. Ёсць дадзеныя, штоо бацькі дзяцей збіралі подпісы, каб навучанне вялося па-беларускай, але Віленскі акруговы ўрад ім адмовіў. Праз 15 гадоў быў пабудаваны яшчэ адзін будынак таксама за царквой.  17 верасня 1939, пасля вызвалення вёскі, аднавіліся заняткі. Яны пачаліся 1 кастрычніка і вяліся па праграмме савецкай сяігадовай школы. Упершыню за доўгі час на ўроках пачала гучаць беларуская мова. Але павучыцца дзецям не далі, бо зноў вайна, і ў чэрвені 1941 немцы занялі ўсе 3 будынкі школы. Вучні з настаўнікамі, каб не спыняць заняткі, вымушаны былі перабрацца ў будынкі хлебанарыхтоўчага прадпрыемства.
   Калі вёску вызвалілі ў 1944 і пачаўся перыяд аднаўлення,  настаўнікі вычышчалі ад бруду і смецця “замак Сніткі” – маёнтак, які знаходзіўся за пераездам на ўзгорку, дзе ў ваенны час быў лагер для палонных. Школа размясцілася тут, бо будынкі на вуліцы 1 мая згарэлі, як і многія іншыя пабудовы вёскі. У верасні ў новай школе пачаліся заняткі.
   У 1957 годзе, на гэтай жа вуліцы пабудаваны духпавярховы будынак. А яшчэ амаль праз 25 год распачалося будаўніцтва трохпавярховага будынка, з спартыўнай і актавай залай, з сталовай і вялікім стадыёнам. І ўжо 1  верасня 1986 года тут пачаліся заняткі.
Сёння школа займае 2 прасторныя корпусы, у ёй створаны гісторыка-краязнаўчы музей, ёсць свой сад. Зараз у Красненскай сярэдняй школе навучаецца 453 вучні, працуе 22 аб’яднанні па інтарэсах, а таксама адкрыта 62 факультатывы. Апошнія сем год пасаду дырэктара займае Манькоўская Клаўдзія Мікалаеўна. Сваімі ведамі з вучнямі дзеляцца 48 настаўнікаў, прычым многія з іх – выпускнікі гэтай жа школы.
                                                                                    Дар’я Міхайлоўская

Комментариев нет: