
“Я вечна баяўся не таго, чаго трэба было баяцца, і вечна не баяўся таго, чаго баяцца варта было. А калі так, то ці варта было ўвогуле чаго-небудзь баяцца?”
Прыгожая цытата. Блытаная ў сваіх словах але глыбокая ў сэнсе. Яна стане эпіграфам да майго сённяшняга поста-разважання.
Засядзелася. Азірнулася на час – палова першай. Крыху засумавала, бо гэты дзень прамінуў для мяне вельмі хутка.
У чарговы раз праглядю Хауса. Цяпер ужо 3 сезон, недзе 11 серыя. Не разумею, чаму люблю гэты серыял. Магчыма, мне падабаецца Х’ю Лоры ў выкананні ролі Грэга Хаўса. Не тым што ён эгаістычны, самаўпэўненны, рэзкі і ўвогуле не самы ветлівы чалавек, а тым, што насамрэч у яго глыбокі ўнутраны свет, ён складаная асоба і неўраўнаважаны наркаман. таму, спадарства, не крыўдуйце за думкі.
Вось зараз я замерзла і зноўку злая – таму што зусім не маю сілы волі. 100 мегабайт – хапае толькі на дзень. Хутка прыйдзе трафік. У ім 500 мегабайт на дзень. У студзені, я прасядзела ўвесь трафік за некалькі дзён. Што будзе ў гэтым?
А яшчэ прыйшла думка, што жыццё – вялікая лухта. Ну, вось напрыклад каханне – рэч увогуле да мяне ставячаяся выключна адмоўна. Ну вось дзе заканамернасць – толькі разгледжу добрага хлопца, толькі злаўлю сябе на думке што ён мне падабаецца… і адразу усе ідыліі рушацца…. Ну вось чаму так?... лухта ўсё гэта.
Комментариев нет:
Отправить комментарий